Навіны за 25 чэрвеня 2009
25.06.2009 У Наваполацку суд не задаволіў пазоў актывіста да супрацоўнікаў ГАУС
23 чэрвеня ў Наваполацку суд разглядаў пазоў грамадскага актывіста Антона Ясіновіча аб кампенсацыі маральнага урону за неправапраўныя дзеянні супрацоўнікаў ГАУС. Незаконнасць дзеянняў міліцыянераў пасля шматлікіх скаргаў пацвердзіла пракуратура Віцебскай вобласці. Аднак суд адмовіў у задавальненні пазову, прызнаўшы дзеянні супрацоўнікаў ГАУС абгрунтаванымі.
25.06.2009 Удзельнікі акцыі памяці Юрыя Захаранкі пакараныя штрафамі і арыштам
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Марына Дамненка пакарала ўдзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, Васіля Папова, Пятра Кузьняцова, Юрася Захаранку і Анатоля Паплаўнага штрафам ў памеры 10 базавых велічыняў, а Ўладзіміра Кацору адміністрацыйным арыштам на 3 сутак. Пікет актывісты АДС зладзілі 7 траўня ля будынку ўправы абласной міліцыі.
25.06.2009 Суд у Гомелі можа скончыцца галадоўкай
Сёньня, 25 чэрвеня ў Цэнтральным судзе Гомеля будуць разгледжаныя пяць адміністрацыйных спраў супраць мясцовых дэмакратычных актывістаў – удзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага генерала Юрыя Захаранкі. Акцыя з партрэтамі экс-міністра ўнутраных спраў ладзілася 7 траўня ля будынку ўправы абласной міліцыі.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















