Навіны за 8 чэрвеня 2009
08.06.2009 Удзельнікаў акцыі ў Ваўкавыску пакаралі штрафамі
У Ваўкавыску скончыўся суд над удзельнікамі акцыі, якая адбылася 16 траўня. Тады сябры АГП з Гародні і Ваўкавыску, пры падтрымцы сяброў Грамадзянскага Форуму выйшлі на вуліцы гораду з павялічанымі здымкамі Аўтуховіча, каб прыцягнуць увагу грамадзкасці да яго справы і галадоўкі, якую той трымае ў турме.
08.06.2009 Адбудзецца круглы стол на тэму “Захаванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь”
9 чэрвеня на Ўправе Партыі БНФ (пр. Машэрава,8) праваабаронцы і палітыкі Валянцін Стэфановіч, Іна Кулей, Аляксандр Мілінкевіч, Віталь Рымашэўскі і Артур Фінькевіч абмяркуюць шэраг праблемаў – ад вызначэння статуса палітзняволенага да парушэнняў права на свабоду сумлення. У прыватнасці, будзе разглядацца і сітуацыя вакол царквы “Новае жыццё”.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















