Дубскага аштрафавалі за “Свабоду Аўтуховічу”
https://spring96.org/be/news/28703
2009
2009-06-10T13:07:06+0300
2009-06-10T13:07:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dubski5.jpg
Сёння, 10 чэрвеня, адміністратыўная камісія Асіповіцкага райвыканкаму пакарала Арцёма Дубскага штрафам у памеры 25 базавых велічыняў (875 тысяч рублёў).
Моладзевага актывіста затрымалі 10 траўня і абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў надпіс “Свабоду Аўтуховічу” на будынку. Адміністратыўную справу перадалі на разгляд адміністратыўнай камісіі райвыканкаму, паседжаньне якой адбылося сёньня.
Сябры камісіі пагадзіліся з абвінавачаньнем міліцыянтаў і пакаралі А.Дубскага штрафам.