Навіны на тэму: катаваньні

Зняволены Глыбоцкай калоніі: «Для іх гэта проста хобі - адымаць здароўе ў асуджаных»

22.02.2017 Зняволены Глыбоцкай калоніі: «Для іх гэта проста хобі - адымаць здароўе ў асуджаных»

Да праваабаронцаў Ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў» звярнулася сястра зняволенага Аляксея Агейчыка, якая паведаміла аб збіцці брата ў папраўчай калоніі №13 г. Глыбокае.

Amnesty International: Экстрадыцыяй блогера Лапшына Беларусь парушыла свае міжнародныя абавязальніцтвы

15.02.2017 Amnesty International: Экстрадыцыяй блогера Лапшына Беларусь парушыла свае міжнародныя абавязальніцтвы

Экстрадыцыяй Аляксандра Лапшына ў Азербайджан, дзе яму пагражаюць катаванні, беларускія ўлады парушылі свае абавязальніцтвы ў рамках міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, заявіла АІ.

Дзмітрый Серада: Выснова пра адсутнасць падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы зроблены незаконна

30.12.2016 Дзмітрый Серада: Выснова пра адсутнасць падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы зроблены незаконна

Яшчэ адну скаргу начальніку ўпраўлення Следчага камітэта на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы накіраваў урач-педыятр з Мінска Дзмітрый Серада, якога жорстка затрымалі і збілі ў яго кватэры супрацоўнікі міліцыі 4 жніўня гэтага года.

Адзіным фронтам супраць усіх форм катаванняў: Форум праваабарончых НДА Еўрасаюза

01.12.2016 Адзіным фронтам супраць усіх форм катаванняў: Форум праваабарончых НДА Еўрасаюза

У Бруселі 1 снежня распачаўся Форум праваабарончых НДА Еўрасаюза "Адзіным фронтам супраць усіх формаў катаванняў. Прымяненне скразной перспектывы дзеля папярэджання, забароны і ліквідацыі катаванняў ва ўсім свеце".

Іван Барбашынскі баіцца памерці ў СІЗА ўслед за братам

17.11.2016 Іван Барбашынскі баіцца памерці ў СІЗА ўслед за братам

У судзе Слуцкага раёна 16 лістапада распачаўся судовы разгляд справы супраць братоў Барбашынскіх, адзін з якіх – Ігар Барбашынскі – пры невысветленных абставінах 20 верасня 2016 года памёр у СІЗА г. Жодзіна.

FIDH і OMCT патрабуюць тэрміновых мераў у сувязі з пагрозай жыццю расійскага вязня сумлення Ільдара Дадзіна

04.11.2016 FIDH і OMCT патрабуюць тэрміновых мераў у сувязі з пагрозай жыццю расійскага вязня сумлення Ільдара Дадзіна

Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі Ільдар Дадзіна, асуджанага толькі за выказванне свайго меркавання, а таксама незалежнага расследавання злачынстваў супраць зняволеных у калоніі, дзе ўтрымліваецца актывіст.

Чарговая смерць ў Жодзінскай турме:  незразумелая хвароба ці брутальнае збіццё?

02.11.2016 Чарговая смерць ў Жодзінскай турме: незразумелая хвароба ці брутальнае збіццё?

Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя некаторыя акалічнасці раптоўнай смерці ў Жодзінскай турме №8 жыхара Слуцкага раёна Ігара Барбашынскага.

У Гомелі СК зноў адмовіў ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з сэксуальнымі дамаганнямі да непаўнагадовага ў СІЗА-3

14.10.2016 У Гомелі СК зноў адмовіў ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з сэксуальнымі дамаганнямі да непаўнагадовага ў СІЗА-3

Тое, што 17-гадовы Віталь Г. мае асаблівасці псіхафізічнага развіцця, не прымусіла следчую Людмілу Панамарышкіну, якая праводзіла праверку, распачаць неабходныя дзеянні для забеспячэння яго законных правоў і інтарэсаў.

Прыёмная маці не можа дамагчыся якаснай праверкі па факце гвалту над сынам у СІЗА

06.10.2016 Прыёмная маці не можа дамагчыся якаснай праверкі па факце гвалту над сынам у СІЗА

Прыёмная маці Марына К. звярнулася са скаргай да начальніка Гомельскага гарадскога Следчага камітэта Аркадзя Траццякова, у якой указала на наўмыснае зацягванне следчай Людмілай Панамарышкінай праверкі па факце гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характара ў СІЗА-3 у дачыненні да яе непаўнагадовага сына Віталя Г., а таксама паведаміла, што следчая аказвае на яе ціск.

#БезПраваНаРасправу: Мінскі АМАП збіваў непаўналетніх і пагражаў ім сэксуальным гвалтам

30.09.2016 #БезПраваНаРасправу: Мінскі АМАП збіваў непаўналетніх і пагражаў ім сэксуальным гвалтам

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнулася мама непаўналетняга А., якая расказала, што яе сына і яго сябра М. супрацоўнікі мінскага АМАПу збівалі ў аўтазаку і пагражалі сэксуальнай расправай. Пазней хлопцаў абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка АМАПу.

Міліцыя збівала людзей на фестывалі Lidbeer

05.09.2016 Міліцыя збівала людзей на фестывалі Lidbeer

3 верасня на фестывалі Lidbeer ў Лідзе блогер Антон Матолька стаў сведкам таго, як супрацоўнікі АМАПа збівалі маладых людзей пасля затрымання.

ДВП дае дабро

26.08.2016 ДВП дае дабро

Адміністрацыі некалькіх папраўчых калоній на розных падставах вярнулі ў ПЦ "Вясна" кнігу пра грамадскае расследаванне катаванняў, у той час як іх вышэйшае кіраўніцтва з ДВП выданне «прыняло да ведама».

 Human Rights Watch патрабуе ад Беларусі вызвалення туркменскага дысідэнта Чары Анамурадава

22.08.2016 Human Rights Watch патрабуе ад Беларусі вызвалення туркменскага дысідэнта Чары Анамурадава

Human Rights Watch патрабуе ад уладаў Беларусі вызвалення Чары Анамурадава, месяц таму затрыманага ў аэрапорце Мінска. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на Валадарскага пад пагрозай экстрадыцыі ў Туркменістан, дзе стане ахвярай катаванняў у зняволенні.

Праверка па справе Пцічкіна: устанавіць паходжанне цялесных пашкоджанняў не ўяўляецца магчымым

10.08.2016 Праверка па справе Пцічкіна: устанавіць паходжанне цялесных пашкоджанняў не ўяўляецца магчымым

Маці загінулага ў Мінскім СІЗА №1 жыхара Мінска Ігара Пцічкіна атрымала пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення сыну цялесных пашкоджанняў, якія маглі паслужыць прычынай смерці сына.

На выходных АМАП “зачысціў” барныя вуліцы Мінска, людзі здымаюць пабоі

01.08.2016 На выходных АМАП “зачысціў” барныя вуліцы Мінска, людзі здымаюць пабоі

Пачасціліся выпадкі неабгрунтаванага затрымання і несуразмернага прымянення грубай фізічнай сілы з боку супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да грамадзянаў. Так у выходныя былі моцна збітыя Аляксандр Ярашэвіч і яго сяброўка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства