БХК звярнуўся ў СК па факце масавых катаванняў людзей у Беларусі
Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Следчы камітэт па факце масавых катаванняў, жорсткага абыходжання з людзьмі і гвалту з палітычных матываў у Беларусі, піша Еўрарадыё. Праваабаронцы патрабуюць іх расследаваць, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці. БХК звяртае ўвагу СК на тое, што ў ведамства ёсць усе даныя для распачацця крымінальнай справы.
У звароце змешчаны заклік стварыць "следчую групу з аператыўным суправаджэннем ва ўсіх тэрытарыяльных падраздзяленнях Следчага камітэта", неадкладна забраць відэаматэрыялы ў адзяленнях міліцыі і ізалятарах, загады падраздзяленняў сілавікоў, выкарыстаць меддакументы, дапытаць сведкаў, пацярпелых і падазраваных. Таксама праваабаронцы патрабуюць адхіліць ад сваіх пасад групу міліцэйскіх начальнікаў, уключна з міністрам унутраных спраў, забяспечыць "максімальнае інфармаванне грамадскасці пра ход расследавання".
10 тэзісаў аб сітуацыі з актамі катаванняў і забароненых відаў абыходжання