Навіны на тэму: катаванні

Дацкі інстытут арганізуе трэнінгі для валанцёраў, якія працуюць з ахвярамі катаванняў у Беларусі

20.08.2020 Дацкі інстытут арганізуе трэнінгі для валанцёраў, якія працуюць з ахвярамі катаванняў у Беларусі

Дацкі інстытут супраць катаванняў у супрацоўніцтве з рэабілітацыйным цэнтрам Фарпост і пры садзейнічанні Праваабарончага цэнтра "Вясна" арганізуе трэнінгі для валанцёраў.

Сведчаць пацярпелыя: "Прыйшла фельчар і стала збіваць людзей"

20.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Прыйшла фельчар і стала збіваць людзей"

18-гадовага Іллю затрымалі 11 жніўня каля "Пушкінскай", калі той на машыне накіроўваўся ў родны горад. Ён распавёў "Вясне", як з ім бесчалавечна абыходзіліся і збівалі ў РУУС Фрунзенскага раёна Мінска і на Акрэсціна.

БХК звярнуўся ў СК па факце масавых катаванняў людзей у Беларусі

20.08.2020 БХК звярнуўся ў СК па факце масавых катаванняў людзей у Беларусі

Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Следчы камітэт па факце масавых катаванняў, жорсткага абыходжання з людзьмі і гвалту з палітычных матываў у Беларусі.

Міжнародная сетка пенітэнцыярнай адукацыі выступіла з асуджэннем прымянення катаванняў да мірных дэманстрантаў

20.08.2020 Міжнародная сетка пенітэнцыярнай адукацыі выступіла з асуджэннем прымянення катаванняў да мірных дэманстрантаў

Міжнародная сетка пенітэнцыярнай адукацыі патрабуе расследаваць выпадкі жорсткага абыходжання з мірнымі дэманстрантамі і прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых структур, адказных за гвалт і парушэнні законнасці.

10 тэзісаў аб сітуацыі з актамі катаванняў і забароненых відаў абыходжання

20.08.2020 10 тэзісаў аб сітуацыі з актамі катаванняў і забароненых відаў абыходжання

Эксперт "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў паведамленні пацярпелых ад незаконных дзеянняў уладаў і прыводзіць 10 тэзісаў аб сітуацыі з актамі катаванняў і забароненых відаў абыходжання.

У шпіталі памёр мужчына з Брэста, у якога сілавікі стрэлілі на пратэстах

19.08.2020 У шпіталі памёр мужчына з Брэста, у якога сілавікі стрэлілі на пратэстах

У ваенным шпіталі Мінску памёр 43-гадовы Генадзь Шутаў. Пра гэта TUT.BY распавялі сваякі берасцейца. Ён атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Брэста падчас пратэстаў.

"Забралі станік з пратэзам грудзей". Сведчаць пацярпелыя

18.08.2020 "Забралі станік з пратэзам грудзей". Сведчаць пацярпелыя

Мінчанка Марыя Амбросава распавяла "Вясне", як яна з мужам Юрыем 10 жніўня пайшла ў міліцыю напісаць заяву аб знікненні затрыманага сына, але апынуліся самі ў аўтазаку, а потым на чацвёра сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Усе гэтыя дні яны не ведалі, што іх сына адпусцілі, таму, калі ад збіванняў крычалі людзі, Марыі здавалася, што крычыць яе сын. Што яшчэ ёй, яе мужу і іншым давялося перажыць на Акрэсціна – чытайце ў нашым матэрыяле. 

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

18.08.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Абсалютна нечаканым быў беспрэцэндэнтны узровень катаванняў і жорсткага і бесчалавечага абыходжання, з якімі сутыкнуліся людзі ў выніку пратэстаў пасля 9 жніўня.

Затрыманы ў Светлагорску: калі прыводзілі новых, то прымушалі паўзці на жываце наперад і называлі гэта "дэрбі" і "тэтрыс"

18.08.2020 Затрыманы ў Светлагорску: калі прыводзілі новых, то прымушалі паўзці на жываце наперад і называлі гэта "дэрбі" і "тэтрыс"

Антон Казмярчук быў затрыманы ў Светлагорску ўвечары 10 жніўня падчас акцыі пратэсту. На яго склалі два пратаколы - па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і на наступны дзень асудзілі на 11 сутак арышту. Адбываць іх Антона адправілі ў светлагорскі ЛПП, аднак праз чатыры дні яго выпусцілі, як і іншых затрыманых. Ён распавёў «Вясне» пра тое, як міліцыя і АМАП абыходзіліся з ім ды іншымі затрыманымі.

"Адзін збівае, а другі цэліцца ў цябе з аўтамата". Сведчаць пацярпелыя

18.08.2020 "Адзін збівае, а другі цэліцца ў цябе з аўтамата". Сведчаць пацярпелыя

28-гадовага мінчука Уладзіслава Салаўя, памочніка выхавальніка ў дзіцячым садку, затрымалі 9-га жніўня і змясцілі на Акрэсціна. Там яго асудзілі на 14 сутак, а потым этапавалі для адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ЛПП пад Слуцкам. Уладзіслаў распавёў "Вясне", што яму і іншым давялося перажыць за гэтыя пяць сутак зняволення.

"Зараз мы табе пакажам, як кладуць у штаны». Сведчаць пацярпелыя

17.08.2020 "Зараз мы табе пакажам, як кладуць у штаны». Сведчаць пацярпелыя

На скрыжаванні праспекта Пераможцаў з вуліцай Мельнікайтэ 11 жніўня да Дзяніса Селіванкіна звярнуліся два супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі дакументы. Ён адказаў, што пашпарта з сабой няма.

"У аўтазаку нас утрамбоўвалі нагамі". Сведчаць пацярпелыя

16.08.2020 "У аўтазаку нас утрамбоўвалі нагамі". Сведчаць пацярпелыя

23-гадовага Юрыя затрымалі ўвечары 11 жніўня па дарозе ў "Пясочніцу" на скрыжаванні вуліц Машэрава і Куйбышава Мінска. Ён распавёў "Вясне" пра жорсткасць свайго беспадстаўнага затрымання і тое, у якіх умовах яго двое сутак утрымлівалі ў ЦІП на Акрэсціна.

Як і якую дапамогу могуць атрымаць затрыманыя падчас мірных акцый пратэсту?

16.08.2020 Як і якую дапамогу могуць атрымаць затрыманыя падчас мірных акцый пратэсту?

Затрыманых на пратэстных акцыях і збітых у аўтазаках і засценках ІЧУ людзей сталі масава выпускаць на волю. Праваабаронцы "Вясны" сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звярнуцца за дапамогай, каб аднавіць свае правы.

Сведчаць пацярпелыя: "Застрэлім — і цябе не знойдуць"

16.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Застрэлім — і цябе не знойдуць"

Затрыманы 10 жніўня Уладзімір Пагарцаў звярнуўся ў ПЦ «Вясна» і паведаміў, што яго, у параўнанні з іншымі затрыманымі, не білі так моцна – паколькі яго "абралі" для дачы інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу аб "каардынатарах дзеянняў пратэстоўцаў".

Сведчаць пацярпелыя: Мне пашанцавала, бо я журналіст, а ныркі адбілі раней

15.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: Мне пашанцавала, бо я журналіст, а ныркі адбілі раней

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMST) рапачалі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства