viasna on patreon

Міжнародная сетка пенітэнцыярнай адукацыі выступіла з асуджэннем прымянення катаванняў да мірных дэманстрантаў

2020 2020-08-20T13:40:10+0300 2020-08-20T13:40:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prisonoff.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява арганізацый-членаў Міжнароднай сеткі пенітэнцыярнай адукацыі з Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны

Грунтуючыся на прыярытэтах правоў і свабод чалавека, абапіраючыся на міжнародныя і нацыянальныя прававыя дакументы, мы імкнемся сумеснымі намаганнямі садзейнічаць рэалізацыі права асуджаных і тых, хто вызваліўся, на адукацыю, спрыяць гуманізацыі і рэфармаванні пенітэнцыярнай сістэмы.

Востры дзяржаўны крызіс у сувязі з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і падзеі, якія адбыліся пасля гэтага, паказалі, што пытанні прыярытэту правоў і свабодаў чалавека, як асноўнай каштоўнасці, недапушчальнасць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з'яўляюцца жыццёва важнымі сёння для сучаснасці і будучыні Беларусі.

Нас турбуе эскалацыя гвалту ў дачыненні да тысяч беларускіх грамадзян – удзельнікаў мірных пратэстаў. Мы глыбока занепакоеныя:

  • грубейшым парушэннем з боку прадстаўнікоў сілавых ведамстваў арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 5 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ААН;
  • шматлікімі фактамі парушэння правоў чалавека;
  • жорсткім абыходжаннем з боку прадстаўнікоў сілавых ведамстваў.

Мы заклапочаныя ўтойваннем фактаў злачынных дзеянняў з боку розных органаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і падраздзяленняў пенітэнцыярнай сістэмы падчас падаўлення іншадумства і пратэстаў.

Мы далучаемся да шматлікіх патрабаванняў прадстаўнікоў беларускага грамадства – рабочых, навукоўцаў, выкладчыкаў, медыцынскіх работнікаў, дзеячаў культуры і музыкаў, журналістаў і праваабаронцаў, палітыкаў і інш. і заклікаў міжнародных арганізацый:

  • спыніць пераслед людзей, якія мірна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю;
  • расследаваць выпадкі перавышэння паўнамоцтваў і жорсткага абыходжання, даць ім прававую ацэнку;
  • заклікаць да адказнасці чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых структур, адказных за гвалт і парушэнні законнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства