Абсерваторыя выказвае наздвычайную занепакоенасць крымінальным пераследам Марфы Рабковай
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрства Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і FIDH, выступіла з тэрміновай заявай, у якой просіць ўмяшацца ў сітуацыю з крымінальным пераследам праваабаронцы Марфы Рабковай.
Затрыманне і крымінальная справа супраць Марфы Рабковай — гэта помста за яе законную праваабарончую дзейнасць, у прыватнасці, у сувязі з працай з валанцёрамі па дапамозе ахвярам міліцэйскага гвалту. Яна таксама займалася назіраннем за мірнымі сходамі, прымала актыўны ўдзел у кампаніі незалежнага маніторынгу выбараў “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, а таксама ўдзельнічала ў дакументаванні доказаў катаванняў і іншага бесчалавечнага абыходжання з затрыманымі пратэстоўцамі.
Акрамя таго, Абсерваторыя асцерагаецца, што яе арышт з'яўляецца помстай за працу ўсяго ПЦ “Вясна” ў кантэксце жорсткіх рэпрэсій у паслявыбарчы перыяд, і што іншыя актывісты “Вясны” могуць стаць ахвярамі пераследу.
Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады пры любых абставінах гарантаваць фізічную і псіхалагічую недатыкальнасць Марфы Рабковай і неадкладна і безумоўна вызваліць яе.
Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова
Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!
Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.