Навіны на тэму: FIDH
21.01.2021 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асудзіла адвольнае затрыманне сябраў “Вясны” Леаніда Судаленкі і Марыі Тарасенка
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай, у якой асудзіла адвольнае затрыманне юрыста гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі, а таксама яго памочніцы і валанцёркі арганізацыі Марыі Тарасенка.
11.01.2021 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед Леаніда Судаленкі
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрскі праект Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выказвае “крайнюю занепакоенасць” з нагоды пераследу юрыста гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі.
18.11.2020 Прэзідэнт FIDH Аліс Могвэ: жанчын і непаўнагадовых неабходна вызваліць з ізалятараў
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Аліс Могвэ (Alice Mogwe) выступіла ў абарону зняволеных у Беларусі жанчын і непаўнагадовых.
13.10.2020 Праваабаронцы агучылі першачарговыя рэкамендацыі беларускім уладам у межах працэдуры УПА
12 кастрычніка адбылася анлайн прэ-сесія ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) для дэлегацый Савета па правах чалавека ААН.
07.10.2020 42 праваабарончыя арганізацыі: Беларускія ўлады павінны спыніць пераслед грамадзянскай супольнасці і пачаць дыялог
7 кастрычніка FIDH і 41 сяброўская арганізацыя выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў пакласці канец усім формам пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку Марфы Рабковай.
18.09.2020 Абсерваторыя выказвае наздвычайную занепакоенасць крымінальным пераследам Марфы Рабковай
Затрыманне і крымінальная справа супраць Марфы Рабковай — гэта помста за яе законную праваабарончую дзейнасць, у прыватнасці, у сувязі з працай з валанцёрамі па дапамозе ахвярам міліцэйскага гвалту.
11.08.2020 FIDH: Міліцыя мусіць устрымацца ад ужывання празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў
FIDH яшчэ раз заклікае ўлады ўстрымацца ад гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.
06.08.2020 FIDH і Вясна: Улады мусяць устрымацца ад гвалту супраць удзельнікаў выбарчых пратэстаў
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць беларускія ўлады ўстрымацца ад прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і забяспечыць празрыстасць на працягу ўсяго выбарчага працэсу.
06.07.2020 FIDH просіць дапусціць віцэ-прэзідэнта Стэфановіча на разгляд прашэння аб памілаванні братоў Косцевых
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) звярнулася ў Камісію па пытаннях памілавання з просьбай запрасіць віцэ-прэзідэнта Валянціна Стэфановіча на пасяджэнне па разглядзе хадайніцтва аб памілаванні асуджаных на смерць братоў Косцевых.
13.05.2020 Беларусь: Абвяшчэнне прэзідэнцкай кампаніі азмрочанае пераследам мірных пратэстоўцаў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед мірных актывістаў грамадзянскай супольнасці і вызваліць затрыманых.
13.05.2020 Абсерваторыя рашуча асуджае пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, заклікае спыніць пераслед супраць экалагічнай актывісткі і праваабаронцы ПЦ “Вясна” Алены Маслюковай
12.05.2020 Вярхоўны суд разгледзіць справу праваабаронцы Азімжана Аскарава 13 траўня
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT), праваабарончы рух "Бір Дуйно" і праваабарончы цэнтр "Кылым шамы" заклікаюць улады Кыргызстана неадкладна вызваліць праваабаронцу Азімжана Аскарава.
07.05.2020 FIDH патрабуе неадкладнага вызвалення Юрыя Дзмітрыева
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) у межах кампаніі #ForFreedom заклікае ўрад Расійскай Федэрацыі неадкладна вызваліць гісторыка і даследчыка сталінскіх рэпрэсій Юрыя Дзмітрыева, які ўжо тры гады ўтрымліваецца ў СІЗА Петразаводска.
04.05.2020 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: Вызваліце берасцейскіх актывістаў!
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай у абарону экалагічных актывістаў Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка.
14.04.2020 FIDH патрабуе неадкладнага вызвалення Азімжана Аскарава
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) у межах кампаніі #ForFreedom заклікае ўрад Кыргызстана неадкладна вызваліць праваабаронцу Азімжана Аскарава, які адбывае пажыццёвае зняволенне за абарону правоў чалавека.