viasna on patreon

Беларусь: хто і як адкажа за катаванні

2022 2022-03-16T15:54:00+0300 2022-03-16T16:11:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belarus-tortur-ivent-2-ivent.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародны савет па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (IRCT) і Сусветная арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) запрашае зацікаўленых асоб на віртуальнае паралельнае мерапрыемства падчас 49-й сесіі СПЧ, прысвечанай Беларусі, якое адбудзецца 17 сакавіка 2022 года ў 13.30 (Час - еўрапейскі, па Мінску - 15.30).

У той жа дзень, 17 сакавіка 2022 года, УВКПЧ прадставіць Савету па правах чалавека ААН (СПЧ) свой Даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пасля чаго СПЧ прыме рашэнне аб магчымым падаўжэнні мандата. Дадзенае паралельнае мерапрыемства арганізавана для абмеркавання высноў УВКПЧ і ролі грамадзянскай супольнасці і экспертаў УВКПЧ у справе прыцягнення да адказнасці за катаванні і іншыя парушэнні правоў чалавека, а таксама далейшых крокаў міжнароднай супольнасці.

Дакладчыкі:

  • Карынна Маскаленка, экспертка ў рамках мандата УВКПЧ па разглядзе пытання аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі;
  • Павел Сапелка, прадстаўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» і сукіраўнік міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB);
  • Наталля Херше, былая палітычная зняволеная ў Беларусі;
  • Джэймс Лін, каардынатар праграмы "Стамбульскі пратакол", прадстаўнік Міжнароднага савета па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (IRCT).

Мерапрыемства вядзе Джэральд Стаберок, Генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT). З уступным словам выступяць Дарус Станюліс, пасол Пастаяннага прадстаўніцтва Літвы пры ААН у Жэневе, і Ларс Вольк Мадсен, намеснік пастаяннага прадстаўніка Даніі пры ААН у Жэневе.

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы пастаянных прадстаўніцтваў Літвы, Даніі, Швейцарыі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і Фонду «Дом правоў чалавека», Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека і Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Спасылка для рэгістрацыі тут.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства