viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH

2022 2022-10-27T14:00:22+0300 2022-10-27T14:16:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh_2022.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 кастрычніка ў межах 41-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) беларускі праваабаронца-палітвязень Валянцін Стэфановіч, віцэ-прэзідэнт FIDH, пераабраны на сваёй пасадзе.   

41-ая сесія Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) распачалася 23 кастрычніка ў Парыжы. Нагадаем, палітзняволены праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам FIDH з 2019 года. Падчас адкрыцця Кангрэсу партрэты зняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ілля Нузаў зачытаў зварот Валянціна з-за кратаў.

"Асобна хацеў бы падзякаваць сваім братам і сёстрам праваабаронцам за іх салідарнасць і падтрымку ўсіх пазбаўленых свабоды праваабаронцаў у свеце, і, канешне, мяне асабіста. Праваабарончая салідарнасць — магутная сіла, і я веру, што хутка змагу далучыцца да вас, каб разам крочыць па гэтым нялёгкім шляху, да сусветнай гармоніі, любові і міру", — адзначыў у звароце Валянцін Стэфановіч.

Валянцін Стэфановіч на сесіі FIDH: "Праваабарончая салідарнасць — магутная сіла"

Кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ілля Нузаў зачытаў зварот Валянціна з-за кратаў.

Падчас мерапрыемства дэлегаты з В'етнама, ЗША, Арменіі, Малдовы, Беларусі, Бельгіі, Расіі, Францыі, Калумбіі, Нарвегіі, Казахстану і Батсваны падтрымалі зняволеных праваабаронцаў «Вясны». Таксама на адкрыцці прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і намеснік мэра Парыжа ўзгадалі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і яго заснавальніка палітзняволенага Алеся Бяляцкага, які разам з расійскім праваабарончым цэнтрам "Мемарыял" і ўкраінскім "Цэнтрам грамадзянскіх свабод" стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Валянцін Стэфановіч абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека

Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч лічыць, што такое рашэнне будзе спрыяць таму, каб голас праваабарончай супольнасці Беларусі мацней загучаў на міжнароднай арэне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства