viasna on patreon

Зацемкі з няволі. Пра мову эмоцыяў і пачуцьцяў

2013 2013-02-01T19:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanverty-stos.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З ліста Алеся Бяляцкага ад 21 студзеня 2013

Сярод паштовак, якія я сёння атрымаў, ёсьць адна, канадская, якая кінулася ў вочы надпісам. Самаробная, просьценькая, гэтая паштоўка падпісаная па-руску, але на вельмі правільнай, сапраўднай рускай мове. “Храните надежду!” – напісана ў ёй. І вось, хаця большасьць беларусаў размаўляюць на рускай мове, але гэта яе зьбеднены, функцыянальны варыянт. І мала хто з беларусаў мог бы так выказацца: “Храните надежду!”

Зьбядненьне мовы зьбядняе эмоцыі і пачуцьці. Разам з моваю беларусы згубілі  магчымасьць нармальна выказвацца, згубілі значную частку свайго “я”. І нават замена адназначных, але спрадвечных беларускіх словаў на рускія выклікае ў мяне невытлумачальную крыўду. Так, калі я чую слова “аист”, мне хочацца ўголас запярэчыць – не! Ня “аист”! Бусел! Гэтая дзюбатая, чыбатая чорна-белая птушка тут, на гэтай зямлі, завецца бусел! А на Палесьсі – лялько, а на захадзе Беларусі – бацян! Але ня “аист”!

А вось паштоўка прыйшла з Турцыі, з Стамбулу, ад суродзічкі Вольгі. Яна піша па-беларуску: “Мне сорамна, калі людзі за мяжой пытаюць у мяне, на якой мове я размаўляю. Я адказваю – на расейскай. Прыйшоў час зьмяняцца”. Я згодны, зараз час такі, эпоха. Прыйшоў гэты час, каб зьмяніліся ўсе мы.

__________

Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі. 

Чытайце таксама:

Зацемкі з няволі. З нагоды Калядаў і Новага году

Зацемкі з няволі. “Хай Бог дасьць пажыць у праўдзе – усім-усім!”

Зацемкі з няволі. Пра адзін жыцьцёвы шлях да беларушчыны

Зацемкі з няволі. Метамарфоза “нефармала”

Зацемкі з няволі. Пра крыніцы аптымізму

Зацемкі з няволі. Пра дзіцячую дабрачыннасьць

Зацемкі з няволі. Мовазнаўчыя

Зацемкі з няволі. Пра паэтычныя экспромты – студэнцкія і сёньняшнія

Зацемкі з няволі. Словы падтрымкі ад сваякоў палітвязняў

Зацемкі з няволі. Пра паэзію веры і надзеі

Зацемкі з няволі. Пра інтэлектуальны супраціў

Зацемкі з няволі. Тапанімічныя

Зацемкі з няволі. Пра “жывога класіка” Максіма Танка

Зацемкі з няволі.  Пра ластавак у зоне

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства