viasna on patreon

У Брэсце 25 фігурантаў "справы карагодаў" чакаюць прысудаў. Пракуроры запрасілі ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі

2021 2021-06-01T09:28:21+0300 2021-06-01T09:30:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/horovody.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Брэсцкага раёна і Маскоўскага раёна Брэста паралельна разглядаюцца крымінальныя "справы карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць дзвюх "партый" берасцейцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. На лаве падсудных — 13 і 12 чалавек, сярод якіх шэсць палітзняволеных, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА-7. Па двум судам ужо адбыліся судовыя спрэчкі, дзе дзяржабвінавачванне запрасіла ім пакаранне — ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі. Цяпер 25 чалавек чакаюць прысуды ў адносінах сябе. 

Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце
Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня ў Брэсце

У чым іх усіх абвінавачваюць?

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек. Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца трох ларка і рэстарана KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк". Усе абвінаваюцца па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

Як прапаноўваюць пакараць фігурантаў справы пракуроры?

У судзе Брэсцкага раёна "карагодную" крымінальную справу супраць 12 берасцеўцаў разглядае старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак. На лаве падсудных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт, тры палітзняволеных. Пракуроры Ярошык і Плышэўскі 28 траўня прапанавалі пакараць іх наступным чынам:

  • Раман Дзямідовіч, Марына Дарашук, Святлана Марчук, Алеся Крамчаніна, Вікторыя Каральчук — 1,5 года "хатняй хіміі";
  • муж і жонка Андрэй і Паліна Ляшко — па 1,5 года "хіміі" і "хатняй хіміі" адпаведна;
  • пружанскі паэт і пчаляр Мікалай Папека — 2 года "хіміі";
  • палітзняволены сын Арсеній і бацька Яўген Сінякі — па 2 года "хіміі" (Арсеній у СІЗА-7 з 9 лютага);
  • палітзняволеная 34-гадовая Вольга Глушань — 1,5 года "хатняй хіміі" (знаходзіцца ў СІЗА-7 з 3 сакавіка, цяпер хварэе);
  • палітзняволены 46-гадовы Раман Яхін — 2 года "хіміі" (у СІЗА-7 з 9 лютага).

У судзе Маскоўскага раёна Брэста крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе разглядае сумнавядомы cуддзя Яўген Брэган. 31 траўня пракуроры запрасілі для іх пакаранне:

  • 34-гадовы Андрэй Аніскевіч — 1,5 года "хіміі";
  • 45-гадовая Алена Лойка і 28-гадовая Галіна Чугунова — 1,5 года "хатняй хіміі";
  • палітзняволеныя 23-гадовы Радзівон Медушэўскі і 19-гадовы Ігар Вінакураў (у СІЗА-7 пад вартай) — 1,5 года "хатняй хімі"
  • 40-гадовы Андрэй Нямірскі, 23-гадовы Дзмітрый Курганоў, 39-гадовая Кацярына Смірнова, 20-гадовы Мікіта Увараў, 28-гадовая Сафія Нішт, Сяргей Ксенжук — 1,5 года "хатняй хіміі";
  • 25-гадовы Ілля Палхоўскі — 2 года "хіміі"
  • палітзняволены 27-гадовы Аляксандр Храпко — 1 год калоніі ў калоніі строгага рэжыму (у СІЗА-7 пад вартай).

Прысуд суддзя Брэган абвесціць 3 чэрвеня ў 15:00.

Судовы канвеер па брэсцкай “справе карагодаў”. Якія суддзі ў гэтым удзельнічаюць

«Вясна» распавядае, хто судзіць фігурантаў «справы карагодаў» і ў якіх «палітычных» справах яны яшчэ «засвяціліся».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства