viasna on patreon

"Нам не хапае кіраўніка". Як праходзіў другі дзень судовага працэсу над палітвязнем Антонам Бяленскім?

2021 2021-02-17T14:08:24+0300 2021-02-17T14:08:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maskouski_sud_bydynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Антона Бялінскага працягнуўся ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 16 лютага. Суддзя — Святлана Бандарэнка.

Суд Маскоўскага раёна Мінска.Ілюстрацыйнае фота.

Антон Бяленскі быў валанцёрам штаба Віктара Бабарыка. Палітзняволенага абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У віну Антону інкрымінуюць дзеянні, якія ён здзяйсняў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. У абвінавачванні сказана, што Беленскі перашкаджаў супрацоўнікам праваахоўных органаў у выкананні іх службовых абавязкаў і наўмысна перашкаджаў руху транспарту. Сам Антон віну прызнаў часткова (а менавіта сказаў, што браў удзел у мірнай акцыі, у астатнім ён не згодны) — і адмовіўся даваць паказанні ў залі суда.

У першы дзень судовага пасяджэння былі праслуханыя тэлефонныя размовы Бяленского, учыненыя 9-10 жніўня. Ён стэлефаноўваўся з Лявонам Халатранам, Андрэем Пазняком і Юрыем Савіцкім (з апошнім Антон быў разам падчас дзеянняў 9-10 жніўня). Абвінавачванне спрабуе ўгледзець у гэтым "каардынаванне" пратэстаў, аднак абарона  Бяленскага настойвае на тым, што Антон проста стэлефаноўваўся з сябрамі ў спробах сустрэцца, і яны таксама дзяліліся з адзін адным аб тым, што адбываецца вакол. Усе яны апынуліся на лаве падсудных у рамках таго ж 342-га артыкула Крымінальнага Кодэкса — Андрэя Пазняка і Юрыя Савіцкага ўжо асудзілі на тры гады «хіміі» з накіраваннем, а судовы працэс на Лявонам Халатряном працягваецца.

Пра тое, як прайшоў першы дзень судовага працэсу над Антонам Бяленскім, чытайце тут:

Валанцёра штаба Віктара Бабарыкі судзяць у Мінску

У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Антонам Бяленскім

У другі дзень судовага паседжання дапыталі сведак, якія былі 9 жніўня разам з Бяленскім. Як сказаў сведка Павел Мележык (якога раней таксама выклікалі на допыт і ў рамках судовага працэсу над Юрыем Савіцкім), у той дзень яны "пайшлі адзначыць свята", бо былі выбары прэзідэнта. Калі пачулі "гул ад святло-шумавых гранат", то пачалі ўцякаць.

"Наколькі законнымі былі вашы дзеянні?" — спытаў дзяржабвінаваўца Раман Бізюк у сведкі.

"Нічога такога не рабіў…"

"Дык чаму ж вы тады ўцякалі ад супрацоўнікаў?"

bliznuk_prokuror.jpg
Раман Бізюк

У паказаннях Паўла суд угледзеў супярэчнасці з тым, што было сказана ім раней на допыце ў следчага. Гэта Павел патлумачыў наступным чынам:

"Следчы сказаў мне: не хвалюйся, асноўны шаблон узяты па Юрыю Савіцкаму".

Падобныя пытанні задаваліся і іншым сведкам. Напрыклад, у Гражыны Ладыка суддзя спытала:

"Вы растлумачылі, што баяліся гранат і таму сышлі. Але чаму вы не сышлі раней, а толькі праз гадзіну [пасля таго, як іх пачулі — Заўв .]?"

"Наша машына засталася стаяць на вуліцы Старажоўскай, а там было шмат сілавікоў. Мы яе хацелі забраць".

У суда таксама ўзнікла пытанне ў сувязі з супярэчнасцямі паказанняў сведкі, напісаных у пратаколе допыту і агучанымі на судзе — неадпаведнасць у агучаным часе. Сведка патлумачыла, што на допыце ўказала суб'ектыўныя адчуванні часу, аднак следчым яны былі напісаныя як дакладныя. Гражына не надала у той момант гэтаму значнай увагі, так як "давярала следчаму".

"Але ў канцы пратаколу напісана " з маіх слоў запісана дакладна"", — адзначыла суддзя.

"Я думала, следчы лепш памятаў часовыя рамкі".

Яшчэ два дапытаныя сведкі адзначылі, што Антон Бяленскі 9 жніўня, знаходзячыся з імі ў горадзе, ніякіх заклікаў не здзяйсняў і супраціў законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі не аказваў.

***

Акрамя гэтага, яшчэ пяць сведак было дапытана з мэтай раскрыць асобу Антона Беленскага.

"Добры, пазітыўны, сапраўдны сябар, на якога можна спадзявацца", — так апісала Антона Надзея Івашчанка, якая вучылася разам з ім у Ліцэі БДУ.

"Самы любімы вучань, я б сказала-зорка", — адзначыла класная кіраўніца Антона, выкладчыца Ліцэя БДУ Алена.

Яшчэ адзін былы выкладчык Антона Макар стаў яго паручыцелем (аб змене меры яго стрымання з заключэння пад вартай на падпіску аб нявыездзе):

"Разумеючы, што Антон патрэбны дома, патрэбны блізкім, я зразумеў, што магу паручыцца за яго".

Антон — ндывідуальны прадпрымальнік і дырэктар аднаго з ТАА, якое з'яўляецца даволі ўнікальным для Беларусі: аказвае паслугі аўтсорсінгу такім вядомым кампаніям, як LC Waikiki, DeFacto, COLIN'S.  Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву кампанія Антона за чатыры гады свайго існавання працаўладкавала больш за сотню чалавек – не толькі ў сталіцы, але і рэгіёнах Беларусі. Пра гэта распавяла калега Антона Вольга Матусевіч, якая таксама выступіла ў якасці сведкі:

"Мы раней хадайнічалі аб тым, што нам не хапае кіраўніка і мы хацелі б яго бачыць у шэрагах кампаніі. Цяпер мы таксама просім суд адпусціць Антона, бо маем патрэбу ў яго ўменні добра кіраваць і размяркоўваць працу".

Наступнае судовае пасяджэнне над Антонам Бяленскім запланавана на 4 сакавіка ў 10.30.

"Штаб на 17-м паверсе гасцініцы "Беларусь". За што дзяржава пераследуе дваіх сяброў?

"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Расказваем гісторыю палітвязняў Андрэя Пазняка і Антона Бяленскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства