viasna on patreon

Палітвязню Юрыю Савіцкаму прысудзілі тры гады "хіміі" Дапоўнена

2021 2021-01-21T14:27:00+0300 2021-01-21T14:34:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savicky_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кастрычніцкім судзе Мінску працягваўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.

На першым пасяджэнні, якое адбылося шостага студзеня, прайшоў допыт Юрыя. Ён сказаў, што прызнае віну цалкам. Аднак затым растлумачыў, што прызнае віну толькі ў тым, што ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 9 жніўня, выкрыкваў лозунгі, але пры гэтым ён не блакаваў рух транспарту і «ў масавых беспарадках не ўдзельнічаў». Таксама ён распавёў, што пры затрыманні ён быў моцна збіты.

"Калі буду скардзіцца і патрабаваць лекара — прышыюць супраціў". Пачалі судзіць палітвязня Савіцкага

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска шостага студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.

На другім пасяджэнні дапытвалі сведак з боку абароны. Сведка Павел Мялежык казаў, што 9 жніўня пасля галасавання стэлефанаваўся з сябрамі і дамовіўся сустрэцца з Савіцкім на вул. Акадэмічнай, каб пакатацца па горадзе і паглядзець, што адбываецца.

"У бок стэлы быў перакрыты рух, сталі ў корак. Паставілі машыну і пайшлі да моста праз Свіслач на Нямігу каля гасцініцы. Сталі выбухаць светлашумавыя гранаты, супрацоўнікі са шчытамі сталі наступаць. Савіцкі ўвесь час быў побач. З моманту, калі пайшлі са шчытамі на нас, згубіліся на паўтары гадзіны. Сустрэліся на Машэрава, я ўбачыў яго ў натоўпе. Затым пайшлі ў бок праспекта Незалежнасці па тратуары. Было шмат людзей, якія крычалі: "Міліцыя, складзі шчыты!" і "Міліцыя з народам".

Мялежык распавёў, што побач з перасячэннем Машэрава і Старажоўскай некалькі чалавек пачалі ламаць клумбы, выносіць іх на трамвайныя шляхі. Тады іх паспрабавалі спыніць Савіцкі і ягоны знаёмы, сказаўшы, што акцыя мірная. Па словах Мялежыка, Савіцкі ў счэпцы не стаяў.

Былі абвешчаныя паказанні сведкі, дадзеныя ім на папярэднім расследаванні ад 24 лістапада 2020. З іх вынікае, што сведку патэлефанаваў і прапанаваў сустрэцца Савіцкі. Сведка сказаў, што следчы сказіў яго паказанні і ён не памятае, хто каму тэлефанаваў.

Наступнай дапыталі сведку Гражыну Уладыка. Яна давала падобныя з Мялежыкам паказанні. Паводле яе слоў, нейкія хлопцы хацелі вырваць бардзюр, але іх паспрабаваў спыніць Савіцкі, казаў, што акцыя носіць мірны характар.

На пасяджэнні 20 студзеня допыт сведак абароны прадоўжыўся. Двое сведак пацвердзілі, што ўвечары 9 жніўня былі з Савіцкім, на некаторы час размінуліся і затым зноў сустрэліся.

Пасля гэтага суд прыступіў да вывучэння матэрыялаў справы. Так, былі прагледжаныя відэа з таго вечара, знойдзеныя на тэлефоне ў Савіцкага. Таксама зачытаная расшыфроўка размоў Савіцкага з Антонам Бяленскім і іншыя размовы.

Падчас спрэчак бакоў пракурор запытаў для Юрыя Савіцкага тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Менавіта такі прысуд і вынес 21 студзеня суддзя Аляксандр Рудэнка. Юрыя Савіцкага вызвалілі ў залі суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства