viasna on patreon

"Калі буду скардзіцца і патрабаваць лекара — прышыюць супраціў". Пачалі судзіць палітвязня Савіцкага

2021 2021-01-06T18:13:31+0300 2021-01-06T18:13:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savicky_yury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска шостага студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.

Юрый Савіцкі ў судзе
Юрый Савіцкі ў судзе

На першым пасяджэнні, якое доўжылася менш за дзве гадзіны, быў дапытаны падсудны, а таксама былі абвешчаныя пратаколы яго папярэдніх допытаў.

Юрый Савіцкі распавёў, што ў раёне дзевяці вечара 9 жніўня ён сустрэўся з сябрамі, і затым яны паехалі ў цэнтр. Калі падышлі да Палаца спорту, пачулі гучныя воплескі ад выбухаў светлашумавых гранат і пастараліся адтуль сысці. Затым сустрэліся са знаёмым Юрыя Антонам Бяленскім (таксама затрыманы па справе 9 жніўня, прызнаны палітвязням) і пайшлі гуляць далей у бок стэлы. Там таксама быў разгон пратэстоўцаў, тады Юрый са знаёмымі пайшоў у бок Белай вежы. Неўзабаве яны разышліся.

Таксама на судзе ён казаў пра сваё затрыманне 10 жніўня. Яго затрымлівала 6 чалавек проста на працы, пры затрыманні яго збілі: "У аўтазак мяне закінулі як "кавалак мяса". Пагражалі, што калі я буду скардзіцца і патрабаваць лекара, то мне прышыюць супраціў пры затрыманні - 364-ы артыкул".

Пасля затрымання Юрыя Савіцкага змясцілі ў ізалятар у Жодзіне, адтуль перавялі ў СІЗА-1 у Мінску. 15 жніўня яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, затым змянілі на ч. 2 арт. 293 КК. У выніку справа перакваліфікавана на арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яго абвінавачваюць у тым, што ён «далучыўся да групы грамадзян, якія груба парушаюлі грамадскі парадак, аказваў відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, перакрываў праезную частку, блакаваў праезд транспарту, парушаў дзеючае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах».

"Да гэтага года Юра, як і большасць людзей у нашай краіне, быў апалітычны". Гісторыя палітвязня

Дырэктара мінскай станцыі шынамантажу, Юрыя Савіцкага затрымалі 10 жніўня на працы. Але па словах ягонай жонкі Кацярыны Савіцкай, гэта было выкраданеннем чалавека. Шасцёра чалавек у цывільным на таніраваным аўтобусе звезлі Юрыя ў невядомым кірунку. Наступныя чатыры дні ягоная жонка не ведала, дзе і ў якім стане знаходзіцца Юрый.

На судзе Юрый Савіцкі сказаў, што прызнае віну цалкам. Аднак затым растлумачыў, што прызнае віну ў тым, што ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 9 жніўня, выкрыкваў лозунгі, але пры гэтым ён не блакаваў рух транспарту і «ў масавых беспарадках не ўдзельнічаў». Юрый удакладніў, што казаў іншым удзельнікам акцыі не разбіраць брук.

Паводле пратаколаў допытаў Юрыя, ён таксама звяртаўся да людзей на мосце праз Свіслач з просьбай сысці з маста, каб пазбегнуць цісканіны. У справе таксама прысутнічаюць запісы яго тэлефонных размоў у той вечар і паказанні знаёмых Юрыя, якія пацвярджаюць, што ён ім тэлефанаваў, распавядаў, што адбываецца на Нямізе і каля Палаца спорту, а таксама заклікаў іх далучыцца.

Разгляд справы Юрыя Савіцкага працягнецца 16 студзеня а 14.15.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства