viasna on patreon

“Цяжка даказваць што белае - гэта белае”. У Мінску вынеслі прысуд айцішніку Андрэю Пазняку

2021 2021-02-05T15:10:00+0300 2021-02-05T16:45:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrei_poznyak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пазняк. Фота прадастаўлена "Вясны" яго дзяўчынай Кацярынай

Андрэй Пазняк. Фота прадастаўлена "Вясны" яго дзяўчынай Кацярынай

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 5 лютага  абвешчаны прысуд 28-гадоваму айцішніку Андрэю Пазняку. Яго абвінавацілі па крымінальным артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Алена Жывіца.

Андрэя Пазняка затрымалі 11 жніўня на выхадзе з цырульні і даставілі ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Праз два дні, 13 жніўня, дзяржаўныя СМІ выпусцілі відэасюжэт "Беспарадкі ў Беларусі: затрыманыя некалькі каардынатараў акцый пратэсту — яны даюць паказанні", дзе паказалі Андрэя:

"Затрыманыя некалькі каардынатараў ў сталіцы. Адзін са стратэгаў стыхійных акцый арганізаваў штаб на 17-м паверсе гасцініцы "Беларусь". Адтуль ён з трыма памочнікамі, як мяркуе следства, кіраваў сотнямі пратэстоўцаў. З падазраваным працуюць следчыя".

Адвакат Андрэя Павел Піваварчык настойваў, што відэа было запісана пасля збіцця і пад ціскам.

"Пасля затрымання і дастаўлення ў будынак ГУБАЗіК МУС на вуліцы Рэвалюцыйнай, 3, некалькі чалавек яго збілі, потым уключылі відэакамеру і патрабавалі, каб ён прызнаўся, што арганізоўваў і ўдзельнічаў у масавых беспарадках. Здымалі чатыры разы, кожны раз удакладнялі, што ён павінен сказаць. У выніку запісалі нейкія ролікі і больш ніякіх дзеянняў з ім не праводзілі".

19 жніўня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Андрэя палітвязням і запатрабавала неадкладнага яго вызвалення.

На судовае паседжанне 5 лютага не з’явіўся сведка па справе Самсонік. Суддзя прапанавала працягваць паседжанне без яго. Пагадзіліся.

Адвакат пытаецца ў Пазняка:

- Учора зачытвалі заключэнне судмедэкспертызы - дзе і калі вам былі нанесеныя гэтыя траўмы?

-  Адзінаццатага жніўня ў будынку ГУБАЗіК на Рэвалюцыйнай 3.

 - Вас збівалі да або пасля відэазапісу, зробленага супрацоўнікамі ГУБАЗіК?

- Падчас.

- Хто збіваў, ведаеце?

- Не.

Суддзя ўдакладняе, ці падавалі заяву па факце збіцця? Адвакат кажа што падавалі 4 разы. Але заявы разглядаюць тыя супрацоўнікі, якія і збівалі.

Андрэй Пазняк у судзе. 5 лютага 2021 года.
Андрэй Пазняк у судзе. 5 лютага 2021 года.

Далей суд прыступіў да вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы.

Пракурор пералічвае: айфон з сім-картай; флэшка з запісам па месцы пражывання за перыяд з 09.08 па 11.08; дыск з аператыўным відэа; дыск са злучэннямі тэлефоннай сувязі аператара МТС

Абвінаваўца кажа, што віна Пазняка па ч. 1 арт. 342 даказаная цалкам, Пазняк у ноч з 9 на 10 жніўня знаходзіўся ў раёне Стэлы; сведкі пацвердзілі ягоны ўдзел (Грышчанка, Філімонаў не дакладна, Самасюк); змякчальных і абцяжарвальных абставінаў не ўстаноўлена.

Патрабуе прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежаванне волі на 3 гады, залічыць пры гэтым тэрмін знаходжання пад следствам, спагнаць сумы выдаткаў на экспертызы, арышт з аўтамабіля зняць.

Адвакаты звяртаюць увагу на грубыя працэсуальныя парушэнні: памылкі ў матэрыялах аператыўна вышуковай дзейнасці - санкцыя на праслухоўкі тэлефона ад 11 жніўня, а праслушка пачалася раней. Усе довады і доказы, якія прагучалі ў судзе - недапушчальныя. Відэазапіс зроблены з парушэннямі. Множныя цялесныя пашкоджанні ў Пазняка зафіксаваныя толькі праз 20 дзён. Таму Андрэй Пазняк павінен быць апраўданы.

Апошняе слова Андрэя Пазняка

Доказы маёй віны - гэта асабістыя званкі, паведамленні і сведкі. Трэба даказаць, што я нешта рабіў. Але цяжка даказваць што белае - гэта белае, бо яно і ёсць белае, а вы дакажыце, што яно чорнае.

Мае асабістыя гутаркі - і гэта незаконна было праслухана. Вазьміце любога чалавека і яго асабістыя размовы, можна ў кожнага знайсці шмат артыкулаў. Прашу мяне апраўдаць.

Суддзя Алена Жывіца агучвае прысуд: тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Андрэя Пазняка адпускаюць з-за кратаў да ўступлення прысуду ў сілу, альбо абскарджвання прысуду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства