viasna on patreon

Для Лявона Халатрана пракурор запрасіў два гады абмежавання волі

2021 2021-02-16T17:32:00+0300 2021-02-17T12:10:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/halatran_sud_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе па справе Лявона Халатрана

У судзе па справе Лявона Халатрана

У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 16 лютага працягнуўся працэс над кіраўніком Ruin Bar ОК16 і валанцёрам выбарчага штаба Віктара Бабарыка Лявонам Халатранам.

Нагадаем, Лявон Халатран быў затрыманы 11 жніўня 2020 года і моцна збіты. Спачатку яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, аднак у снежні абвінавачванне перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 КК – “Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак”.

Справу разглядае суддзя Юлія Блізнюк, пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання падтрымлівае старэйшы памочнік пракурора Павел Папкоў.

У Мінску судзяць палітвязня Лявона Халатрана

Згодна з абвінавачваннем, Лявон Халатран прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеннях ў ноч з 9 на 10 жніўня, якія пацягнулі грубае парушэнне грамадскага парадку, а менавіта публічна заклікаў людзей да такіх дзеянняў праз інтэрнэт, перакрываў дарогі па вуліцах Багдановіча-Машэрава і Куйбышава-Машэрава ў Мінску, перашкаджаў руху транспарта, выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні.

Да пачатку працэса перапісалі дадзеныя ўсіх, хто прыйшоў на суд да Лявона Халатрана, таксама слухачам трэба было прайсці дагляд і праз мяталашукальнік. Слухачоў пасадзілі праз аднаго.

У працэсе працягнулі вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы і даследвалі рэчыўныя доказы. Былі праслуханыя тэлефонныя размовы розных людей, у тым ліку Антона Бяленскага і Юрыя Савіцкага.

Некалькі тэлефонных размоваў было і паміж Лявонам з Антонам. Падсудны патлумачыў, што праз тэлефон людзі абменьваліся навінамі, бо ў той дзень інтэрнэт не працаваў.

Пасля перапынку на абед у судзе быў дапрошаны юрысконсульт Мінсктранса Вікторыя Халіпава, якая не змагла адказаць на шэраг пытанняў: якім чынам была разлічаная нанесеная шкода ў памеры 6 126 рублёў 81 капейка? Што азначае папярэдні памер урону? Як у разліках “кіламетры сталі рублямі”? І якое дачыненне мае да дадзенай сумы шкоды Лявон Халатран?

Падсудны сказаў, што іск ад Мінсктрансу не прызнае, бо не здзяйсняў ніякіх дзеянняў, якія б маглі нанесці шкоду прадпрыемству.

“У 1:11 ночы спыніўся рух транспарту, я выйшаў са штабу не раней 1:30”, - падкрэсліў Лявон Халатран.

Пасля гэтага адбыліся спрэчкі бакоў.

Дзяржабвінаваўца Павел Папкоў лічыць, што віна Лявона Халатрана даказаная - знойдзены здымак па пр. Машэрава, дзе ў ноч з 9 на 10 жніўня груба парушаўся грамадскі парадак, які і служыць доказам. Просіць суд пакараць палітвязня двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

Абаронца настойвае на невінаватасці свайго падабароннага. 

Лявон Халатран выступіць з апошнім словам заўтра 17 лютага ў 11.45. Пасля гэтага будзе агучаны прысуд.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочвае гэты судовы працэс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства