Навіны на тэму: свабода слова
16.08.2023 Заява праваабаронцаў "Вясны" ў сувязі з прызнаннем "Гомельскай Вясны" экстрэмісцкім фармаваннем
Праваабарончы цэнтр "Вясна" выказвае рашучы пратэст супраць прызнання "Гомельскай Вясны" экстрэмісцкім фармаваннем
15.08.2023 “Гомельскую вясну” КДБ прызнала “экстрэмісцкім фармаваннем”
Прычым, у раздзеле ўладальнікаў рэсурсаў пазначанае прозвішча былой журналісткі Ларысы Шчыраковай, якую зараз судзяць у Гомелі па шэрагу пратэсных артыкулаў.
11.07.2023 Ліквідацыя апазіцыйных партый, папаўненне ў спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў: хроніка пераследу 11 ліпеня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
15.05.2023 Герб на акне, Курапаты і дзесяцігадовы малюнак. Тры справы супраць Беларусі, зарэгістраваныя ў КПЧ ААН
У Камітэце па правах чалавека ААН працягваюць рэгістраваць індывідуальныя звароты, якія былі пададзены супраць Беларусі. "Вясна" распавядае пра тры з іх.
28.04.2023 Праваабаронца і журналістка Тамара Шчапёткіна выйграла справу супраць Беларусі ў КПЧ ААН
Па рэкамендацыі Камітэта па правах чалавека ААН, краіна Беларусь павінна кампенсаваць Тамары Шчапёткінай штрафы і судовыя выдаткі, а таксама перагледзець "Закон аб СМІ".
24.04.2023 "Катаванні сталі ў Беларусі звычайнай справай". Беларускія праваабаронцы — на канферэнцыі АБСЕ
У межах канферэнцыі АБСЕ прайшоў івэнт "Беларусь. Сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і наступны даклад Маскоўскага механізма".
11.04.2023 Запрашаем на прэзентацыю дакладу “Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам” у Вільні
Мерапрыемства адбудзецца ў аўторак 11 красавіка ў 14.00 у Вільні (Беларускі дом, Vilniaus g. 20, другі паверх).
28.03.2023 Заява аб прызнанні Паўла Падабеда і Вячаслава Лазарава палітычнымi зняволенымi
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі.
17.03.2023 "Не менш за 100 000 чалавек укрыліся за мяжой". Выйшаў даклад УВКПЧ ААН пра сітуацыю ў Беларусі
"Ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў Беларусі адбываліся і адбываюцца сістэматычныя, масавыя і грубыя парушэнні правоў чалавека, а некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці".
16.01.2023 Пачаўся суд над вядомым гарадзенскім журналістам і сябрам "Саюзу палякаў Беларусі" Андрэем Пачобутам
Палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці.
12.01.2023 Human Rights Watch: Беларусь у Сусветным дакладзе пра падзеі 2022 года
Арганізацыя Human Rights Watch апублікавала сусветны даклад за 2022 год: гадавы агляд сітуацыі з правамі чалавека ў свеце. Адна з частак прысвечана агляду рэпрэсій беларускіх улад супраць грамадзянскай супольнасці.
12.01.2023 CPJ: улады Беларусі павінны неадкладна вызваліць расійскую журналістку Кацярыну Яньшыну
Камітэт па абароне журналістаў звярнуўся па электроннай пошце ў Следчы камітэт Беларусі па каментар, але адказу не атрымаў.
11.01.2023 Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год
Не ўсе лаўрэаты і намінанты змаглі прысутнічаць праз зняволенне ці вымушаную эміграцыю. “Вясна” распавядае, як праходзіла цырымонія ўручэння Прэміі.
24.11.2022 Не "беларусы ў выгнанні", а "Беларусь у выгнанні". Якія парушэнні правоў чалавека вымушаюць стаць мігрантам
На пляцоўцы Прэс-клуба Беларусі прайшла анлайн-дыскусія, у якой прынялі ўдзел беларускія праваабаронцы, а таксама спецдакладчыца па сітуацыі з правамі чалавека Анаіс Марэн. Адно з разгледжаных пытанняў — якія групы беларусаў у найбольшай ступені сутыкаюцца з парушэннямі правоў чалавека, якія вымушаюць пакінуць Беларусь?
13.11.2022 Міліцыянткам — грошы, абвінавачаным — "хатняя хімія". Два дыфамацыйныя прысуды кастрычніка
ПЦ "Вясна" распавядае пра два крымінальныя прысуды за "абразу прадстаўнікоў улады", вынесеных у кастрычніку, дзе ў якасці пацярпелых выступілі дзве амапаўкі і адна інспектарка міліцыі.