viasna on patreon

Праваабаронца і журналістка Тамара Шчапёткіна выйграла справу супраць Беларусі ў КПЧ ААН

2023 2023-04-28T17:38:12+0300 2023-05-01T17:37:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchapetkina-tamara-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Тамара Шчапёткіна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў звароты чатырох беларускіх журналістаў і прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні іх права на законнае права на збор і распаўсюд інфармацыі, замацаванае ў артыкуле 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У Камітэт звярнуліся чацвёра беларускіх журналістаў: Таццяна Смоткіна, Зміцер Лупач, Тамара Шчапёткіна і Ларыса Шчыракова. У сваіх зваротах яны паказалі, што былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці нібыта за распаўсюд прадукцыі СМІ без належнай акрэдытацыі.

14 сакавіка 2023 года Камітэт разгледзеў іх скаргі па сутнасці.

Сябра праваабарончага цэнтра "Вясна", журналістка Тамара Шчапёткіна праз свайго прававога абаронцу — на гэты час палітзняволенага Леаніда Судаленку — у 2017 годзе звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН за абаронай сваіх правоў.

Тады Шчапёткіна была пакарана суддзёй Бярозаўскага раёна Аленай Нямковай адміністрацыйным штрафам у памеры 25 базавых велічынь на падставе артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Суд спасылаўся на адсутнасць акрэдытацыі падчас асвятлення судовага працэсу ў Кобрыне. Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Шчапёткінай.

Па рэкамендацыі Камітэта па правах чалавека ААН, краіна Беларусь павінна кампенсаваць Тамары Шчапёткінай штрафы і судовыя выдаткі, а таксама перагледзець «Закон аб СМІ» у суадносінах з патрабаваннямі 19 артыкула Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства