viasna on patreon

Асудзілі 14-ю групу берасцейцаў за ўдзел у пратэснай акцыі 10 жніўня 2020 года

2024 2024-11-12T14:18:00+0300 2024-11-12T14:26:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-leninskaha-raiona-bresta_dom-pravasuddzja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Брэста шостага лістапада асудзілі Артура Трушко, Вадзіма Кутасевіча і Аліну Новікаву паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Шурын.

Прысуд апублікаваў у сваім прэс-рэлізе Брэсцкі абласны суд, заўважыла "Берасцейская вясна".

Берасцейцаў абвінавацілі ў тым, што яны "выкрыквалі лозунгі і дэманстравалі палотнішча бел-чырвона-белага колеру". 

Артуру Трушко і Вадзіму Кутасевічу прызначылі кожнаму па аднаму году і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Аліне Новікавай – два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Такім чынам, вядома ўжо як мінімум пра 70 чалавек, якіх асудзілі паводле арт. 342 КК за ўдзел у пратэсных акцыях 2020 года ў Брэсце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства