Суд скасаваў штраф за сумны смайлік у "Аднакласніках"

2020 2020-02-25T14:28:37+0300 2020-02-25T14:29:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/happy-yurkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Андрэй Юркоў з Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласці выказаў нэгатыўнае стаўленне да нацысцкага рэжыму, паставіўшы пад допісам у «Одноклассниках» смайлік «сумую». За гэта яго аштрафавалі. Дрыбінскі раённы суд скасаваў сваё ж рашэнне аб накладанні штрафу за распаўсюджванне экстрымісцкіх матэрыялаў на актывіста руху «За Свабоду», былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэя Юркова. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

Андрэй Юркоў

Ён паставіў смайлік «сумую» пад допісам з выяваю нацыскай сымболікі ў «Одноклассниках». За гэта суддзя Барыс Пігаль пакараў актывіста 255 рублямі штрафу (10 базавых велічыняў).

Паводле Юркова, 25 лютага суддзя Людміла Новікава палічыла, што ягоная рэакцыя на публікацыю ў сацыяльнай сетцы і складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні з'явіліся раней, чым Кастрычніцкі раённы суд Віцебска прызнаў выяву нацысцкай сымболікі экстрымісцкай. Рашэнне віцебскага суду ўступіла ў сілу 27 лістапада 2019 году. Пратакол аформілі на Юркова 19 лістапада.

Першы раз справу супраць актывіста Дрыбінскі суд разглядаў 23 снежня 2019 году. 6 студзеня 2020-га Магілёўскі абласны суд палічыў, што яна не разгледжаная належным чынам. Не была дадзена ацэнка кантэксту публікацыі, асобы аўтара і наступстваў з'яўленьня выявы ў сацыяльнай сетцы.

Суд скасаваў штраф за сумны смайлік у "Аднакласніках"
ё

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства