Змітра Лупача пакаралі штрафам за сюжэт пра самы бедны раён

2019 2019-04-16T07:47:18+0300 2019-04-23T16:24:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_lupach_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Лупач у седзе. Фота Беларускага радыё Рацыя.

Зміцер Лупач у седзе. Фота Беларускага радыё Рацыя.

Суд Шаркаўшчынскага суда наклаў 35 базавых велічыняў штрафу на незалежнага журналіста з Глыбокага Змітра Лупача. 15 красавіка яго зноў судзілі па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, судовы працэс вяла суддзя Аксана Табола, якая і раней судзіла незалежнага журналіста ў Шаркаўшчыне.

Падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці на гэты раз стаў сюжэт пад назвай “Як жыве сёння самы бедны раён краіны”, паказаны на тэлеканале “Белсат”.

Як кажа Зміцер Лупач, ён разумее, што перад пэўнымі палітычнымі падзеямі ўзмацняецца ціск на незалежных журнлістаў, палітыкаў і праваабаронцаў. Таму ён лічыць, што ціск яшчэ больш узмацніцца, бо ўсім вядома, якая “кантора” гэта ўсё ініцыюе.

– Нават выканаўцы не хаваюць, хто ініцыятар гэтых спраў. Вядома, як яны яе завуць, „наша кантора”, прывыкшы ўсю гадасць рабіць чужымі рукамі. Самі яны як бы застаюцца чыстымі. Але гэтая ініцыятыва, вядома, ідзе ад іх. У Шаркоўшчыне прыплялі яшчэ БХД. Я не адмаўляюся, у свой час я быў сярод заснавальнікаў гэтай партыі, калі падаваліся дакументы на рэгістрацыю партыі. І там такая фармулёўка, што я з дымаў з мэтай, каб у гледачоў склалася негатыўнае ўражанне. Гэта не я працую на негатыўнае ўражанне. Гэта якраз яны самі на гэта працуюць.

Паводле Змітра Лупача, ніякіх падобных мэтаў ён перад сабой не ставіў. А проста прыехаў у Шаркоўшчыну выканаць сваю прафесійную працу.

Агульная сума штрафаў толькі ў гэтым годзе, вынесаная Лупачу складае 110 базавых велічыняў, альбо 2805 рублёў.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства