Лісты салідарнасці Міхаілу Жамчужнаму – падтрымайма палітвязня!

2018 2018-12-07T08:02:50+0300 2018-12-07T08:02:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzny_sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Віцебскія праваабаронцы павіншавалі адзінага ў краіне палітвязня, свайго калегу і земляка Міхаіла Жамчужнага з Сусветным днём правоў чалавека. Пра гэта паведамляе “Віцебская Вясна”.

Гэтая дата сёлета значная ўдвая, бо 10 снежня адзначаем і 70-ю гадавіну з моманту прыняцця аднаго з найважнейшых дакументаў у гісторыі чалавецтва – Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.  

У сваіх віншаваннях віцебскія актывісты праваабарончага руху высока ацэньваюць унёсак Жамчужнага ў справу абароны і пашырэння фундаментальных правоў чалавека.

Знаходзячыся за кратамі, праваабаронца актыўна змагаецца за свае правы і правы іншых вязняў. Кіраўніцтва папраўчай калоніі №9, дзе ён адбывае пакаранне, неаднаразова карала яго змяшчэннем у штрафны ізалятар ці суровым турэмным рэжымам. Міхаіл Ігаравіч, як чалавек ужо немалады, з цяжкасцю зносіць усе гэтыя выпрабаванні.

“Чалавеку, які знаходзіцца ў экстрэмальнай сітуацыі, найперш патрэбная нашая падтрымка і нашая салідарнасць. Таму заклікаю ў дні святкавання 70-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека падтрымаць Міхаіла Жамчужнага цёплымі лістамі і паштоўкамі. Для яго гэта будзе найдаражэйшым падарункам у гэтыя дні” – заклікае праваабаронца Леанід Свецік.

Віншаванні трэба накіроўваць на адрас: 

ПК-9, бр.31. вул. Дабралюбава 16, г. Горкі, 213410, Магілёўская вобласць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства