Начное "паляванне" на Зянона: шукаюць экстрэмізм

2018 2018-09-25T08:53:54+0300 2018-09-25T10:15:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zianon-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотакалаж ПЦ "Вясна".

Фотакалаж ПЦ "Вясна".

Кніга Зянона Пазьняка “Цяжкі Час. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня” на мінулых выходных карысталася "вялікай папулярнасцю” сярод беларускіх памежнікаў - праваабаронцам вядомы некалькі выпадкаў выняцця кніг і накіравання іх на экспертызу.

Актывістка з Менску Наталля Саматыя вярталася ў нядзелю з Украіны рэйсавым аўтобусам. Прайшла пашпартны кантроль на пераходзе “Новая Гута", дзе падчас мытнага дагляду асабістых рэчаў у яе забралі другі том кнігі Зянона Пазняка “Цяжкі Час… ”, каб даследаваць на прадмет наяўнасці ў ёй прыкметаў экстрэмізму.

Наталля Саматыя. Фота: Радыё Свабода.
Наталля Саматыя. Фота: Радыё Свабода.

Трымалі на мытні амаль тры гадзіны, спачатку ў кабінетах, і да 24.00 на вуліцы, каб знайсці транспарт і адправіць дахаты. Склалі акты. Копіі гэтых дакументаў падалі. Тут пачула фразу ад больш высокага чыну, чым галоўны інспектар Аляксей Лесько, які займаўся афармленнем. Прыблізна так: “Сёння такія выпадкі ўжо былі ня раз. Наклад кнігі 1000 асобнікаў. Рыхтуйся. Усе яны скіруюцца да нас». Урэшце спынілі аўто на Менск. Маладыя хлопец з дзяўчынай ласкава падвезлі мяне да Уручча, выклікалі таксі. Дома была ў 5 раніцы.

Natalya Samotyya

Тым жа днём  на памежным пераходзе “Новая Гута" затрымалі грамадзкага актывіста  Віктара Кулака. Ён кіраваўся дадому на аўтамабілі пасля паездкі ў Чарнігаў. Актывіст распавёў “Радыё Свабода”  абставіны затрымання кнігі.

Віктар Кулак. Фота: pyx.by
Грамадскі актывіст Віктар Кулак. Фота: pyx.by

Падчас агляду аўтамабіля кнігай зацікавіўся мытнік, пагартаў і сышоў, а потым прыйшлі адразу 6 супрацоўнікаў мытні і памежнікаў.

«Яны забралі кнігу і пачалі на яе складаць розныя дакументы. У выніку мне ўручылі 3 паперы, сярод іх акт агляду кнігі і паведамленне аб забранні кнігі з накіраваннем яе на экспэртызу наконт прызнання экстрэмісцкай літаратурай. Дакументы падпісаў інспектар мытнай службы Аляксей Пакрэпа. Мне было сказана, што на экспэртызу пойдзе 20 дзён», — распавёў Віктар Кулак.

Па сведчаннях іншых актывістаў, якія дабіраліся з Чарнігава аўтобусам у той вечар, некаторым мытнікі дазволілі правезці кнігу у Беларусь. Прынамсі, пра такі выпадак праваабаронцам распавёў Леанід Кулакоў.

Дарэчы кніга Пазняка «Цяжкі час» («Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня», частка 2) у 2015 годзе ўжо правяралі на «экстрэмізм», забраўшы на мяжы ў Паўла Севярынца. Прыкметаў экстрэмізму ў кнізе тады не знайшлі і вярнулі яе ўласніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства