viasna on patreon

У Гродна праваабаронцы прэзентавалі комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі Фота

2018 2018-06-27T11:54:45+0300 2018-06-27T15:33:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae_hrodna166.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзентацыя ў Гародні комікса на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі

Прэзентацыя ў Гародні комікса на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі

У "Гродзенскім цэнтры гарадскога жыцця" 26 чэрвеня пачаліся асветніцкія мерапрыемствы, прысвечаныя правам чалавека. Гэта шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка прэзентавалі гарадзенцам комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі.

Праваабаронцы правялі лекцыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, адказалі прысутным на ўсе пытанні па гэтай тэме. Гарадзенцы мелі магчымасць атрымаць буклеты, коміксы на тэму смяротнага пакарання.

Прэзентацыя ў Гародні комікса на тэму сямортнага пакарання ў Беларусі

Таксама ўчора адкрылася выстава пра Правы Чалавека, якую можна будзе наведаць да 8 ліпеня.

У межах праваабарончага ўкіэнда запланаваны наступныя мерапрыемствы:

27.06.2018 - прагляд і абмеркаванне сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Арцюса-Бэртрана “Human” (арыгінал з субтытрамі на расейскай мове) (пачатак у 18:30)
28.06.2018 - унікальная экскурсія па выставе (пачатак у 18:00).

Усе мерапрыемствы адбудуцца ў "Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця" (вул. Савецкая 3 - 5).

У Гродна праваабаронцы прэзентавалі комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі
Праваабарончыя ўікэнды ў Гародні

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства