У Гародні пройдуць асветніцкія праваабарончыя мерапрыемствы
З 26 чэрвеня па 8 ліпеня ў Гародні пройдзе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Усе мерапрыемствы будуць праходзіць у межах выставы пра Правы Чалавека.
Кожны ахвотны будзе мець магчымасць даведацца падрабязней пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ад дзеючых праваабаронцаў, паслухаць лекцыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і задаць пытанні, якія вас цікавяць.
Выстава будзе суправаджацца:
26.06.2018 - прэзентацыяй комікса на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі. Пачатак у 18:00
27.06.2018 - праглядам і абмеркаваннем сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Арцюса-Бэртрана “Human” (арыгінал з субтытрамі на расейскай мове). Пачатак у 18:00
28.06.2018 - унікальнай экскурсіяй па выставе. Пачатак у 18:00
Усе мерыпрыемствы адбудуцца ў Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця, па адрасе: Гародня, вуліца Савецкая 3 - 5
Удзел ва ўсіх мерыпрыемствах бясплатны.
Па ўсіх пытаннях ці па ўдакладненні вы можаце звяртацца на help@spring96.org.