Human Constanta адкрывае вакансію юрыста

2017 2017-08-16T13:00:30+0300 2017-08-16T13:57:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/humanconstanta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta працуе з сучаснымі выклікамі для правоў чалавека ў трох тэматычных кірунках: 1) прасоўванне і абарона фундаментальных правоў мігрантаў і бежанцаў у межах узятых на сябе Беларуссю міжнародных абавязацельстваў; 2) адвакатавання ў сферы лічбавых свабод (правоў чалавека ў лічбавую эпоху); 3) пытанні антыдыскрымінацыі і процідзеяння расізму.

Выклікаў у Беларусі становіцца больш і мы разумеем, што прыйшла пара пашыраць нашу каманду. Мы хочам адкрыць юрыдычную прыёмную ў Мінску і кансультаваць замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, у тым ліку вымушаных мігрантаў па пытаннях іх правоў. Таму мы адкрываем вакансію для юрыста або юрыстка.

Што будзе рабіць наш юрыст(-ка):

  • кансультаваць замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, у тым ліку вымушаных мігрантаў па тэлефоне і электроннай пошце;
  • прымаць кліентаў непасрэдна ў офісе арганізацыі;
  • афармляць звароты і скаргі ў дзяржаўныя органы і ўстановы, суды;
  • суправаджаць стратэгічныя справы;
  • складаць аналітычныя дакументы;
  • ўдзельнічаць у публічных мерапрыемствах арганізацыі (круглыя ​​сталы, семінары і інш);
  • працаваць з заканадаўствам, структураваць па тэме, рыхтаваць актуальныя навіны па заканадаўстве для сайта.

Нашы пажаданні да кандыдата(кі):

  • вышэйшая або няскончаная вышэйшая юрыдычная адукацыя;
  • кампутарная пісьменнасць і гатоўнасць працаваць з інструментамі, прынятымі ў арганізацыі;
  • прыхільнасць да каштоўнасцяў правоў чалавека;
  • гатоўнасць вучыцца і працаваць у нашай камандзе.

Мы асабліва адзначым кандыдатаў і кандыдатак з вопытам працы ў сферы правоў мігрантаў, бежанцаў і асобаў без грамадзянства, з вопытам працы ў НКА і з веданнем англійскай мовы.

Занятасць частковая, паўстаўкі.

Дасылайце рэзюмэ на info@humanconstanta.by да 15 верасня 2017 года. Абавязкова стаўце пазнаку "вакансія Мінск". З канидат(к)амі, якія прайшлі папярэдні адбор, мы звяжамся да 20 верасня і запросім на інтэрв'ю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства