Навіны на тэму: правы мігрантаў
13.11.2019 Суд задаволіў скаргу Віталя Максімава ў наглядным парадку
Старшыня Мінскага гарадскога суда ў наглядным парадку адмяніў пастановы суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска і Мінскага гарадскога суда па справе грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Віталя Максімава, якога вінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і пагражалі высылкай з Беларусі.
06.11.2019 Генпракуратура Беларусі адмовілася выдаць таджыкскага апазіцыянера Адзінаева
Генеральная пракуратура Беларусі 5 лістапада вынесла афіцыйнае рашэнне аб адмове ў выдачы ўладам Таджыкістана апазіцыянера Фархода Адзінаева.
08.10.2019 Праваабаронцы просяць Беларусь не выдаваць Таджыкістану журналіста і актывіста Адзінаева
Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай не выдаваць Таджыкістану журналіста і грамадскага актывіста Фархода Адзінаева.
21.08.2019 Гомельскі абласны суд адмяніў рашэнне аб высылцы грамадзяніна Расіі
20 жніўня судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда адмяніла пастановы Хойніцкага РАУС і раённага суда аб высылцы з Беларусі на 10 гадоў 40-гадовага грамадзяніна РФ Сяргея Рэзчыка.
03.07.2019 «Пайшоў прэч!», ці Што такое высылка, дэпартацыя, экстрадыцыя?
У чарговым лікбезе ад “Вясны” разбіраемся, у чым розніца паміж высылкай, дэпартацыяй і экстрадыцыяй, а таксама, што рабіць, калі вас ці вашых блізкіх больш не хочуць бачыць у краіне.
17.06.2019 Іранцу Мехрдаду Джамшыдзіяну дазволілі застацца ў Беларусі
Іранцу, якому на радзіме пагражае смяротнае пакараньне, дазволілі застацца ў Беларусі. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў начальнік Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік Аляксей Бягун.
12.06.2019 Расеец, які жыве ў Беларусі 26 гадоў, аспрэчвае праз суд рашэнне аб высылцы
У судзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці адбылося папярэдняе пасяджэнне па грамадзянскай справе 38-гадовага Уладзіміра Траўтэра, якога высылаюць з Беларусі праз адміністрацыйнае правапарушэнне.
10.04.2019 Праз год пасля турмы. Споведзь японца – былога вязня “Віцьбы-3”
Японскага мастака Даічы Ёшыду асудзілі ў Беларусі на 4,5 гады за нелегальнае перамяшчэнне зброі. Ён правёў за кратамі 1 год і 9 месяцаў, апошнія 9 месяцаў – на віцебскай зоне (ПК №3). У траўні 2018-га быў нечакана вызвалены. Праз год пасля вызвалення Даічы падзяліўся з "Віцебскай Вясной" сваімі ўспамінамі і думкамі пра свабоду, Беларусь і беларусаў.
28.03.2019 МУС пакінуў без разгляду петыцыю "Не пасылайце Мехрдада на смерць"
На сайце Petitions.by з’явіўся адказ на зварот з просьбай не высылаць з Беларусі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, піша "Радыё Свабода".
25.11.2018 Буда-Кашалёва: украінца высылаюць шляхам добраахвотнага выезду, сям'ю пакідаюць у Беларусі
У Гомельскае прадстаўніцтва ПЦ "Вясна" па юрыдычную дапамогу звярнуўся жыхар райцэнтра Буда-Кашалёва Сяргей Працэнка, які мае від на жыхарства ў Беларусі. Грамадзяніна Украіны высылаюць з краіны на тры гады ў інтарэсах грамадскага парадку.
01.08.2018 «Бязвіз» не дапамог: амэрыканск_ую перформэр_ку не пусцілі ў Беларусь
Грамадзян_ку ЗША індыйскага паходжання Алок Вайд-Мэнон 31 ліпеня не прапусцілі праз мяжу ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», сказала Радыё Свабодзе актывістка Віка Біран.
23.07.2018 Міжнародная Амністыя заступілася за іранца, якога хочуць дэпартаваць з Беларусі
Міжнародная Амністыя выступіла ў падтрымку грамадзяніна Ірану Мехрдада Джамшыдзіяна, які знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна ў Мінску ў чаканні дэпартацыі.
16.07.2018 Беларусь адмовілася даць прытулак трансгендэрнай уцякачцы з Узбэкістану
У рашэньні дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі гаворыцца, што ўлады не знайшлі дакумэнтаў, якія пацьвярджалі б словы ўцякачкі пра гвалт і катаваньні ва Ўзбэкістане, паведамляе Радыё Свабода.
24.05.2018 «Фэст Дружбы» пройдзе ў Брэсце
Праваабарончая ўстанова Human Constanta у кааперацыі з агенцтвам рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч" 26 траўня правядзе ў Брэсце «Фэст дружбы».
21.05.2018 Фотавыстава па праблемах міграцыі "Што нас аб'ядноўвае?" у Брэсце
24 траўня ў 19:00 у галерэі КХ у Брэсце адкрыецца выстава “Што нас аб’ядноўвае?”, якая звяртаецца да тэмы міграцыі, талерантнасці і гуманістычных каштоўнасцяў.