Cустракаць Статкевіча апроч родных прыйшлі і міліцыянты Відэа

2017 2017-05-03T16:56:42+0300 2017-05-03T17:31:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-4-1-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч.

Мікалай Статкевіч.

Пра тое, што 3 траўня сустракаць Мікалая Статкевіча з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля пяці сутак арышту, прыйшлі не толькі родныя і сябры, але і супрацоўнікі міліцыі, паведамляе Марына Адамовіч.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку жонка палітыка пазначыла:

Усе грышчанкi з балабамi i АМАПамi з ДАI yжо тут. Ну i мужчынкi парачкамi гуляюць, само сабой. Зорачкi зарабляюць цi што? Калi што, я матам не лаялася

Марына Адамовіч

Нагадаем, лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч быў прэвентыўна затрыманы 28 красавіка і асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства" з мэтай не дапусціць яго ўдзел у массавым мерапрыемстве 1 траўня.

Cустракаць Статкевіча апроч родных прыйшлі і міліцыянты

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства