Назіральнік БХК абскардзіў рашэнне ДАІ у судзе

2016 2016-06-30T18:11:34+0300 2016-06-30T18:11:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazhnay_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнік БХК Кірыл Кажэнаў у судзе

Назіральнік БХК Кірыл Кажэнаў у судзе

30 чэрвеня ў 16.30 суд разгледзеў скаргу Кірыла Кажэнава на пастанову ДАІ аб накладанні штрафу за парушэнне правілаў дарожнага руха падчас акцыі “Крытычная маса”.  

Падчас акцыі раварыстаў 29 красавіка Кірыл Кажэнаў выконваў функцыю назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэту і ПЦ "Вясна", рухаўся выключна па ходніках і ПДД не парушаў. Аднак ДАІ палічыла іначай і вынесла рашэнне аб накладанні штрафу ў 1 базавую велічыню.

Сёння ж на разглядзе суддзя Маскоўскага раённага суда Таццяна Мотыль задаволіла хадайніцтва і далучыла да матэрыялаў справы Статут БХК, Палажэнне БХК аб назіральніках, Кодэкс паводзінаў назіральніка, пасведчанне аб рэгістрацыі БХК. Аднак, рашэнне Кірыл Кажэнаў зможа даведацца толькі заўтра, бо час працы суда на сёння завершаны.

Раней, 21 і 22 чэрвеня, Таццяна Мотыль разглядала аналагічныя скаргі раварыстаў Кірыла Падабеда і Дзмітрыя Пахомава. Пастанову ДАІ першага суддзя пакінула без зменаў, а другога - накіравала на новы разгляд.

Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.

Па рашэнні ДАІ кожнага з чатырох затрыманых аштрафавалі па арт. 18.23 КаАП “Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху”, а справы ў дачыненні да раварыстаў за непадпарадкаванне законаму распараджэнню службовай асобе па арт. 23.4 КаАП, якія разглядаліся судом, былі адпраўленыя на дапрацоўку ў РУУС.

Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку вечарам 6 траўня прад’явілі абвінавачванні. На дадзены момант ён знаходізцца ў СІЗА-1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства