viasna on patreon

Суды над раварыстамі “Крытычнай масы”

2016 2016-05-12T15:29:49+0300 2016-05-12T21:48:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krytmassa_29.04_8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 траўня ў 16.00 у судзе Цэнтральнага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.4 КаАП у дачыненні да назіральніка БХК Кірыла Кажэнава, які 29 красавіка сачыў за акцыяй “Крытычная маса” і быў затрыманы разам з іншымі яе ўдзельнікамі. Суддзя: Валерый Есьман.

Назіральнік Кірыл Кажэнаў падчас суда

У залі прысутнічае каля 10 чалавек, суддзя забараніў фота- і відэаздымку, адмовіў у выпатрабаванні бартавой прылады. Сведчаць супрацоўнікі ДАІ - Дзяніс Сіўкач і Андрэй Фандо, і супрацоўнікі АМАПу - Нікіта Лятнёў і Алег Цімашэнка.

Супрацоўнік ДАІ, які затрымліваў Стаса Канавалава падчас "Крытычнай масы"

Суддзя Валерый Есьман адмовіў у выпатрабаванні відэазапісу з відэарэгістратара.

З боку абароны сведкай выступае праваабаронца Наста Лойка.

Дадзеныя сведкаў з боку праваахоўнікаў розныя наконт колькасці чалавек, што ўдзельнічалі ў акцыі. Не было зразумела, каму і як аказваўся супраціў. Улічваючы гэтыя факты, суддзя адправіў справу на дапрацоўку ў РУУС.

Разгляд справы ў дачыненні да Аляксея Адамовіча праходзіў аналагічным чынам, але адбыўся значна хутчэй. Вынік судовага паседжання той жа - справа адпраўленая на дапрацоўку ў РУУС.

***

Сёння ж у 17.00 у тым жа судзе будзе разглядацца і справа аднаго з затрыманых удзельнікаў акцыі - Аляксея Адамовіча.

Варта адзначыць, што разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 18.23 КаАП “Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху” у УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, які павінен быў адбыцца ў адносінах да Кірыла Кажэнава 11 траўня быў перанесены на 17 траўня.

Разгляд аналагічных спраў пачаўся ў 15.00 сёння ў дачынні да траіх удзельнікаў “Крытычнай масы” Аляксея Адамовіча, Кірыла Падабеда, Дзмітрыя Пахомава. Аднак, як паведамляюць назіральнікі БХК і Вясны, у актавай залі ДАІ, дзе павінны былі праходзіць разгляды, спраў датычных раварыстаў няма.

Пасля разбіральніцтва справы ў асобным кабінеце, Аляксею Адамовічу вынесена рашэнне аб накладанні штрафу ў 2 базавыя велічыні. Кірылу Падабеду і Дзмітрыю Пахомаву - штраф у 1 базавую велічыню кожнаму. 

Як паведамляе праваабаронца Наста Лойка з суду Цэнтральнага раёна, сёння ў 17.00 адбудзецца суд па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да Дзмітрыя Паліенкі. Судзіць будзе Вікторыя Шабуня за супрацьпраўныя дзеянні адразу па двух артыкулах КаАП: ч.3 арт. 23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, здзейсненнае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні" і арт. 23.4 “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў". Аднак, высветлілася, што разгляд тычыцца спраў, пратаколы па якіх былі складзеныя падчас акцыі падтрымкі Надзеі Саўчанка пад Расійскай амбасадай, што адбылася 18 красавіка.

Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.

Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку вечарам 6 траўня прад’явілі абвінавачванні. На дадзены момант ён знаходізцца ў Жодзінскім СІЗА: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай з нагоды ўтрымання пад вартай удзельніка “Крытычнай масы” Дзмітрыя Паліенкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства