viasna on patreon

Дзмітрыя Паліенку перавялі ў Жодзінскае СІЗА і прад'явілі абвінавачванне (абноўлена)

2016 2016-05-06T20:21:00+0300 2016-05-11T11:57:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Дзмітрый Паліенка

Актывіст Дзмітрый Паліенка

6 траўня стала вядома, што затрыманага ўдзельніка «Крытычнай масы» і падазраванага ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўніка ДАІ Дзмітрыя Паліенку перавялі ў СІЗА г. Жодзіна. Пазней, каля 17 гадзін, яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 364 Крымінальнага кодэкса - "Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Дасылаць лісты падтрымкі Дзмітрыю Паліенка можна па адрасе: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а.

Акрамя таго, 5 траўня пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па парушэнні правілаў дарожнага руху ў дачыненні да назіральніка БХК Кірыла Кажэнава. Аднак, разгляд быў перанесены на 11 траўня.

Таксама стала вядома, што будзе рабіцца агляд месца здарэння і адбудзецца дадатковы допыт у сувязі з заявай Максіміліяна Бойчанкі аб прыцягненне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да адказнасці.

Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.

Пазней дадому да Максіміліяна Бойчанка, які падчас акцыі не быў затрыманы, прыехалі супрацоўнікі ДАІ і ўручылі позву з патрабаваннем з'явіцца ў РУУС Цэнтральнага раёна для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства