viasna on patreon

Пікеты ў падтрымку Надзеі Саўчанка завяршыліся складаннем пратаколаў

2016 2016-04-18T08:27:54+0300 2016-04-18T08:42:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/basalyga-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Гарачка-Басалыга праводзіць пікет у падтрымку Надзеі Саўчанка. Фота "Нашай нівы"

Наталля Гарачка-Басалыга праводзіць пікет у падтрымку Надзеі Саўчанка. Фота "Нашай нівы"

Каля расійскай амбасады ў Мінску ў другой палове дня 17 красавіка актывісты зладзілі два адзіночныя пікеты.

Вольга Нікалайчык і Наталля Басалыга трымалі партрэт украінскай лётчыцы Саўчанкі, асуджанай у Расіі, і заклікалі падтрымаць наступную акцыю, 18 красавіка,  у падтрымку Надзеі, якая трымае зараз сухую галадоўку.

Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі ў форме склалі на пікетоўшчыц пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства