На Саветы дэпутатаў Салігоршчыны і Случчыны падалі ў суд

2016 2016-03-30T11:48:21+0300 2016-03-30T12:38:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Мінскі абласны Савет дэптутаў не задаволіў скаргі рэгіянальных актывістаў на незаконныя рашэнні старшыняў Салігорскага і Слуцкага раённых Саветаў дэпутатаў аб адмове ў разглядзе на сесіі праектаў рашэнняў аб свабодзе мірных сходаў.

У абодвух выпадках старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі “не знайшоў падстаў для прыняцця мер рэагавання” на незаконныя дзеянні старшыняў рэгіянальных прадстаўнічых органаў. Адказы спадара Ліпніцкага былі не па сутнасці выкладзеных у скаргах мясцовых акывістаў просьбаў. У іх ён так і не даў ацэнку незаконным адзінаасобным рашэнням старшыняў Салігорскага і Слуцкага раённых Саветаў дэпутатаў, якія адмовілі актывістам у разглядзе на сесіях дэпутатаў іх праектаў рашэнняў “Аб свабодзе мірных сходаў”.

Цяпер дамагацца разгляду гэтых праектаў рашэнняў на адпаведных сесіях дэпутатаў мясцовыя актывісты будуць праз суд. Па словах дэмакратычнага актывіста Віталя Амяльковіча, адпавденыя скаргі ўжо накіраваныя ў Слуцкі і Салігорскі раённыя суды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства