viasna on patreon

Жыхара Жлобіна асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

2024 2024-04-16T13:16:49+0300 2024-04-16T13:16:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasanovich_arcem.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Жлобінскага раёна 25 сакавіка два гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму прызначылі 29-гадоваму Арцёму Насановічу. Жыхара Жлобіна асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша "Гомельская Вясна".

Справу супраць жыхара Жлобіна разглядала суддзя Святлана Андрэева. Як адзначаюць гомельскія праваабаронцы, з чым звязана такое суровае пакаранне, як і абставіны ўзбуджэння крымінальнай справы дагэтуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства