viasna on patreon

У Слуцку і Мінску патрабуюць перагляду рашэнняў па абмежаванні месцаў для мірных сходаў

2016 2016-02-03T11:50:59+0300 2016-02-03T11:50:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца са Слуцку Віталь Амяльковіч і юрыст з Мінску Тамара Сідарэнка даслалі на разгляд у мясцовыя Саветы дэпутатаў свае праекты рашэнняў аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Раней падобныя звароты ўжо накіроўваліся грамадскімі актывістамі ў Салігорску.

- У двухмільённым Мінску, які мае адміністратыўнае дзяленне на дзевяць раёнаў, знайшлося толькі тры сталых месцы, дзе, па меркаванні Мінгарвыканкаму, магчыма правядзенне масавых мерапрыемстваў. З гэткім станам рэчаў нельга пагадзіцца як з-за непрапарцыйнасці і неабгрунтаванасці вызначэння такіх месцаў, так і з-за неабпаведнасці міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь, - сцвярджае Тамара Сідарэнка.

Варта адзначыць, што спроба змяніць гэткія рашэнні органаў выканаўчай улады праз інстытут мясцовых Саветаў дэпутатаў абраная заяўнікамі не выпадкова.

- Справа ў тым, што законам “Аб мясцовым самакіраванні” грамадзянам нададзена ініцыятыва па прыняцці рашэнняў Саветамі дэпутатаў. Грамадзяне маюць права ўносіць у Савет дэптутатў свае праекты рашэнняў, якія падлягаюць абавязковаму разгляду на сесіі Савета і да таго ж адбывацца гэта мусіць з удзелам саміх грамадзян ці іх прадстаўнікоў, - тлумачыць асаблівасць сітуацыі Віталь Амяльковіч.

Аўтары зваротаў не бяруцца прагназаваць рэакцыю мясцовых дэпутатаў, але ў выпадку адмовы народных абранцаў ад разгляду накіраваных ім праектаў рашэнняў на сесіях гатовыя да далейшага абскарджвання ў вышэйшых інстанцыях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства