«Белсат» робіць чарговую спробу атрымаць акрэдытацыю ў Беларусі

2016 2016-03-22T09:37:26+0300 2016-03-22T09:37:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

21 сакавіка тэлеканал «Белсат» падаў адпаведны пакет дакументаў Міністэрства замежных спраў.

«Цяпер мы падалі заяўку на акрэдытацыю не карпункта, як рабілі раней, але асобных карэспандэнтаў і аператараў. Дакументы аформленыя згодна з патрабаваннямі, таму фармальных падставаў адмовіць нам няма», – пракаментаваў афіцыйны прадстаўнік канала ў Беларусі Аляксей Мінчонак.

Раней канал 3 разы атрымліваў адмовы ў акрэдытацыі карпункта ў Менску. Прычынай было «замкнёнае кола»: паводле МЗС, нашыя супрацоўнікі ўжо парушалі заканадаўства РБ, працуючы для «Белсату» без санкцыі МЗС.
Спадарожнікавы канал «Белсат» вяшчае з 10 снежня 2007 году. Ён створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання, дзе і размяшчаецца рэдакцыя канала ў Варшаве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international