viasna on patreon

Брат асуджанага да смерці Сяргея Хмялеўскага скардзіцца на прэсінг

2016 2016-03-03T15:46:17+0300 2016-03-03T15:54:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ik-14.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксей Хмялеўскі паведамляе, што зведвае невыносны прэсінг у Навасадскай ПК-14, які распачаўся пасля вынясення прысуду яго роднаму брату.

Пра гэта прадстаўнікам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" распавяла маці Хмялеўскіх Рыта Анатольеўна.

З яе слоў, Аляксей, які ўтрымліваецца ў папраўчай калоніі ў пасёлку Навасады Барысаўскага раёна, рыхтаваўся да пераводу на вольнае пасяленне для далейшага адбыцця пакарання. Але пасля таго, як яе старэйшага сына прысудзілі да смерці, на адрас Аляксея пасыпаліся абвінавачванні, што і ён «будзе такім жа», якія ставяць пад сумнеў яго перавод на больш мяккі рэжым.

Усё гэта жанчына даведалася днямі з тэлефоннай размовы з сынам.

«Ёсць там у іх маёр Фёдараў. Пасля таго, як вынеслі такі прысуд майму старэйшаму сыну, ён стаў казаць Лёшу, што «будзеш сядзець да канца, таму што твой брат нарабіў такое і ты тое ж самае наробіш». Сын кажа, што гэты маёр пастаянна яго папракае, праходу не дае - маўляў, з табой будзе тое ж самае, і ты такі ж будзеш... Але пры чым тут ён?», - з перажываннем распавядае Рыта Анатольеўна.

Таксама яна адзначыла, што ўдакладніла ў Аляксея, якую пасаду ў калоніі займае маёр Фёдараў: «Лёша кажа, што гэта не самы галоўны турмы». Паводле яе слоў, сын і папрасіў надаць агалосцы гэты факт з тым, каб пра дзеянні Фёдарава даведалася начальства ПК-14.

Нагадаем, што ў сярэдзіне лютага Мінскі абласны суд вынес смяротны прысуд 31-гадоваму жыхару пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна Сяргею Хмялеўская за жорсткае забойства двух і больш асобаў. Гэта другі смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі з пачатку 2016 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства