Журналіст-фрылансер звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН

2015 2015-12-07T09:19:04+0300 2015-12-07T12:33:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

Намеснік старшыні гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова паскардзілася ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі (выказванне меркавання), а таксама права на абарону ў судзе (справядлівы суд).
Нагадаем, 12 сакавіка бягучага года суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок прысудзіў Ларысе Шчыраковай буйны штраф за супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам "Белсат", дзе быў паказаны зняты ёю на цэнтральным гомельскім рынку рэпартаж аб праблемах прадпрымальнікаў.
"У Беларусі я прайшла ўсе ступені судовай абароны і ўсё безвынікова. А калі я звярнулася з нагляднай скаргай у пракуратуру, аказалася, што да гэтага часу скончыўся 6-ці месячны тэрмін, які дзяржава адвяла для абскарджання адміністрацыйных пастаноў. Атрымліваецца, па "белсатаўскіх справах" абароны ў краіне няма, таму я выкарыстала адзіна магчымы міжнародны механізм абароны сваіх правоў", - заявіла журналіст.
Юрыст "Беларускай асацыяцыі журналістаў" Леанід Судаленка, які меў даверанасць асацыяцыі прадстаўляць інтарэсы журналісткі ў судзе, заяўляе, што справа Ларысы Шчыраковай выявіла шэраг супярэчнасцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дагаворам нашай краіны.
"Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму свабоду на збор і распаўсюд інфармацыі, наш жа нацыянальны Закон аб СМІ празмерна абмяжоўвае саму сутнасць гэтага права. Кожны мае права свабодна выбіраць сабе абаронцу ў судзе, наш заканадавец абмежаваў гэта права выключна паслугамі адваката. Я ўпэўнены, што ў гэтай справе будуць устаноўлены пералічаныя парушэнні правоў журналіста", - падкрэсліў БАЖаўскі юрыст.
І хоць беларускія ўлады пакуль не рэагуюць на рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека, гомельская журналістка-фрылансер лічыць, што пытанне выканання рашэнняў, якія прымаюцца ў Жэневе пытанне будучыні, на якую сёння трэба працаваць.
"Акрамя ўстанаўлення непасрэдных парушэнняў маіх правоў, у скарзе таксама пастаўлена пытанне аб абавязку ўрада Беларусі змяніць нацыянальнае заканадаўства такім чынам, што б практыка яго прымянення не прыводзіла ў далейшым да апісаных мною парушэнняў", - падвяла рысу Ларыса Шчыракова.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international