Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-10-20T11:41:55+0300 2015-11-02T10:36:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

"Хроніка": Дакументальная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» выйдзе на ангельскай мове; Міліцыя працягвае выклікаць удзельнікаў паслявыбарчага шэсця; Front Line Defenders асуджае бесперапынны пераслед Леаніда Судаленкі.

“Каментар Эксперта”: Удзельнік маніторынгу працы праваахоўных органаў у Маскве ды Мінску Уладзімір Андрыенка распавёў пра вынікі гэтых назіранняў, а таксама пра тое як назіральнікі і маніторы спрабуюць камунікаваць с мясцовымі праваахоўнымі структурамі.

"Падзея": 15 кастрычніка Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ) падцвердзіў рэгістрацыю звароту каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, які з’яўляецца давераннай асобай асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Іванова.

"Асоба": былы палітвязень Ігар Аліневіч, які быў асуджаны на самы працяглы тэрмін па так званай “справе анархістаў” – да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Былы вязень распавёў, чаму Турэмшчыкі баяцца толькі аднаго – моцы

У музычных паўзах -  кампазіцыі ў выкананні гурта Акварыум.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international