viasna on patreon

Слуцкая раённая выбарчая камісія не пабачыла прымусу да датэрміновага галасавання ў дзіцячым санаторыі "Случ"

2015 2015-10-11T13:14:02+0300 2015-10-11T13:14:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounikkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слуцкі назіральнік ад Беларускага Хельсінксага Камітэту Віталь Амяльковіч выявіў прымусовы характар датэрміновага галасавання работнікаў дзіцячага санаторыя “Случ” і паскардзіўся з гэтай нагоды ў раённую выбарчую камісію і пракуратуру.

-- У самы першы дзень датэрміновага галасавання на слуцкі выбарчы ўчастак №3 прыйшла сямейная пара, што працуе ў дзіцячым санаторыі “Случ”. У прысутнасці намеснціцы старшыні камісіі Алены Рахманавай і сябра камісіі Ігара Дарашко гэтая сямейная пара заявіла аб прымусе да датэрміновага галасавання на працы. Я з гэтай нагоды адразу накіраваў скаргу ў тэрэтарыяльную выбарчую камісію і ў пракуратуру, - кажа Віталь Амяльковіч.

Пракуратура Слуцкага раёна паабяцала разабрацца ў сітуацыі, узяла тулмачэнні ў незалежнага назіральніка, але дагэтуль ніякага афіцыйнага адказу не дала. Слуцкая раённая выбарчая камісія рэагаваць на прымус да датэрміновага галасавання з боку адміністрацыі санаторыя “Случ” фактачна адмовілася.

- У сваім адказе яны спаслаліся на сяброў выбаркаму на ўчастке №3, якія адмовіліся пацьвярджаць агучаны работнікамі санаторыя факт. Саміх работнікаў і адміністрацыю санаторыя, як я зразумеў, тэрытарыяльны выбаркам нават не апытваў. Варта адзначыць, што спадарыня Раманава з ўчастковай камісіі №3 увесь час вельмі кічылася сумленнасцю і законнасцю выбарчага працэсу, а тут з нейкіх прычынаў не стала пацвярджаць факт прымусовага галасавання. Таму тут можа казаць альбо пра праблемы са слыхам, бо памяшканне памерам усяго некалькі квадратных метраў, альбо пра праблемы з сумленнем, бо пасля фразы работнікаў “Случы” пра прымус чальцы камісіі спачуваючы пакачалі галовамі, - падсумоўвае незалежны назіральнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства