viasna on patreon

Салігорск: з працэдуры фармавання выбарчых камісій улады зрабілі таямніцу

2015 2015-08-28T11:38:13+0300 2015-08-28T11:38:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/blanki-stosy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту ў Салігорскім рэгіёне Леанід Мархотка звярнуўся да мясцовых уладаў з афіцыйным запытам аб прадстаўленні магчымасці азнаёміцца з пададзенымі дакументамі вылучаных кандыдатураў ва ўчастковыя камісіі. Чыноўнікі просьбу незалежнага назіральніка не задаволілі, фактычна зрабіўшы таямніцу з працэдуры фармавання выбаркамаў.

- У адказе старшыні райвыканкаму Аляксандра Рымашэўскага забарона на азнаямленне з дакументамі аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій абгрунтоўваецца тым, што Выбарчым кодэксам гэта не прадугледжана. Але ж няма ў Кодэксе і забаронаў на азнаямленне з гэтымі дакументамі прадстаўнікоў грамадскасці, - кажа спадар Мархотка. - Да таго ж ёсць пэўная працэдура. На паседжанні па фармаванні камісій галоўны ідэолаг Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч пацвердзіў, што альтэрнатыўныя кандыдатуры абраным чальцам камісіі былі. На жаль, ніякага абмеркавання іх не было. Ніхто пратаколаў аб спосабах вылучэння кандыдатураў не глядзеў. Чым адныя былі горшыя за іншых -- невядома. У такіх умовах адмова ў прадстаўленні мне магчымасці па азнаямленні з гэтымі дакументамі сведчыць пра непразрыстасць усяго працэсу фармавання ўчастковых выбарчых камісій на Салігоршчыне. Як мінімум можна казаць пра адсутнасць галоснасці на дадзеным этапе выбараў. Фактычна ж з такога важнага працэсу ўлады зрабілі таямніцу.

Па словах праваабаронцы, ён збіраецца абскардзіць адмову ў азнаямленні з дакументамі аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій у Мінскім абласным выканкаме.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства