viasna on patreon

Брэст: на пікет па збору подпісаў за вылучэнне Таццяны Караткевіч быў здзейснены напад

2015 2015-08-09T14:57:08+0300 2015-08-09T15:43:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-zbor-karatkevich-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле сябраў ініцытыўнай групы, што збіраюць подпісы ў падтрымку гэтага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, інцыдэнт здарыўся ў суботу каля пікету, што ладзіўся на вуліцы Савецкай.

Мужчына сярэдняга веку, які не быў знаёмы пікетоўцам, нечакана падбег да інфармацыйнага стэнда, прысвечанага Таццяне Караткевіч, і сарваў партыйны сцяг Беларускай сацыл-дэмакратычнай партыі (Грамада), што знаходзіўся побач. Акрамя таго, незнаёмец спрабаваў перашкодзіць збору подпісаў, лаяўся і абражаў удзельнікаў пікету, якія выклікалі міліцыю. Аднак яшчэ да прыбыцця прадстаўнікоў праваахоўных органаў мужчына паспеў хутка збегчы з месца здарэння.

Падчас цяперашняй выбарчай кампаніі гэта ўжо ня першы выпадак, калі адбываюцца напады на пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты: у прыватнасці, раней такія здарэнні фіксаваліся ў Гродна і Новаполацку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства