Маладзечанскі райвыканкам парушае пастанову ЦВК

2015 2015-07-23T11:27:53+0300 2015-07-23T11:40:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/molodechno_rajispolkom2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Райвыканкам горада Маладзечна

Райвыканкам горада Маладзечна

У пятніцу, 17 ліпеня, прадстаўніца Маладзечанскай арганізацыі Партыі БНФ Вольга Лагвіновіч каля 16:45 прынесла дакументы на вылучэнне ў тэрытарыяльную выбарчую камісію (ТВК) прадстаўнікоў партыі і не змагла нікога знайсці, каму іх належала б аддаць.

На старонцы афіцыйнага сайта Маладзечанскага райвыканкама ніякіх звестак пра месца і гадзіны прыёма такіх дакументаў не было апублікавана.

Але такая інфармацыя павінна быць згодна з п.2 пастановы ЦВК №22 ад 01.07.2015 г. “Аб інфармаванні грамадзянаў пра працу па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе”:

“Інфармацыя па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе публікуецца ў мясцовых газетах і размяшчаецца інтэрнэт-сайтах абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і адміністрацый раёнаў у гарадах у наступным парадку і тэрміны:

2.2. інфармацыя пра гадзіны прыёму дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (далей - тэрытарыяльныя камісіі) - на інтэрнэт-сайтах абласной, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў на наступны дзень пасля зацвярджання Цэнтральнай камісіяй Каляндарнага плана арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы І правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў чарговым нумары адпаведнай мясцовай газеты”.

Гэта азначае, што патрэбная Вользе Лагвіновіч інфармацыя павінна была з’явіцца ўжо другога ліпеня на сайце райвыканкама горада Маладзечна. Аднак ні 17 ліпеня (дзень звароту прадстаўніцы Партыі БНФ), ні 19 ліпеня (апошні тэрмін падачы дакументаў) такой інфармацыі не было.

Пазней на сайце райвыканкаму з’явілася інфармацыя пра зацверджаны склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў колькасці 13 чалавек:

“У складзе камісіі - прадстаўнікі арганізацый рэспубліканскай, камунальнай, прыватнай форм уласнасці, сацыяльнай сферы, дзяржаўных органаў. 46,2% сяброў камісіі - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international