Умовы працы на волі і ў папраўчай калоніі супастаўныя

2015 2015-07-21T07:46:52+0300 2015-07-21T07:46:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gaidukou-1n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гайдукоў Андрэй. Фота Радыё Свабода.

Гайдукоў Андрэй. Фота Радыё Свабода.

Андрэй Гайдукоў працаваў рабочым на заводзе «Нафтан», калі яго абвінавацілі ў спробе супрацоўнічаць з замежнымі дзяржавамі. Паўтара года - з 8 лістапада 2012 году па 8 траўня 2014 году - правёў у месцах пазбаўленьня волі. Андрэй падзяліўся ўспамінамі пра жыцьцё і працу ў віцебскай папраўчай калёніі «Віцьба-3».

Асаблівы кантроль над палітвязьнямі

Андрэй распавёў пра стаўленьне турэмнай адміністрацыі да палітвязьняў: «Гэта праяўляецца ў павышаным кантролі. За любое дробнае парушэньне да палітвязьня прымяняюцца санкцыі. Такія самыя парушэньні звычайных зьняволеных ніколі не фіксуюцца і санкцыі да іх не прымяняюцца».

Умовы працы ў калёніі

Андрэю прапанавалі ў калёніі працаваць у швейным цэху. Цэх выглядаў гнятліва, усюды валялася рызьзё, стаяў устойлівы пах фарбы. Паколькі ён ніколі раней не працаваў на швейнай машынцы, папрасіў, каб яго спачатку навучылі правілам і прыёмам працы, азнаёмілі з інструкцыяй па бясьпецы працы. Кіраўніцтва калёніі павяло сябе не адэкватна, расцаніўшы законныя патрабаваньні зьняволенага як адмову ад працы: Андрэя адправілі на дзесяць сутак у карцэр.

Як распавёў Андрэй, аплата працы ў швейнай цэху практычна не ажыцьцяўляецца. За дзесяць месяцаў працы былы палітвязень атрымаў усяго адну тысячу беларускіх рублёў, астатнія грошы сышлі безнаяўным разьлікам на аплату харчаваньня і камунальныя паслугі ў турме. Крыху больш плацяць тым, хто павінен выплачваць алiмэнты.

На волі - падобныя ўмовы працы

Адміністрацыя турмы сьцьвярджае, што ўмовы працы зьняволеных цалкам адпавядаюць працоўнаму заканадаўству, паводле якога працуюць усе рабочыя ў Беларусі. Збольшага гэта слушна, на шмат якіх прадпрыемствах на волі зарплата працоўных складае фактычна два-тры мільёны. Гэтых грошай рабочаму хапае толькі на аплату паслуг ЖКГ і сьціплае харчаваньне сям’і.

Актывіст Свабоднага прафсаюзу заводу «Шкловалакно» Мікалай Шарах: «На нашым прадпрыемстве рабочыя толькі расьпісваюцца за бягучы інструктаж па ахове працы, але фактычна інструктажу няма. За патрабаваньні работніка да начальніка прачытаць інструктаж могуць быць ужытыя санкцыі ў выглядзе пазбаўленьня прэміяльных, пераводу ў горшыя ўмовы працы або непрацягненьня кантракту. Ужо нікога не зьдзіўляе патрабаваньне начальнікаў утойваць атрыманьне вытворчай траўмы на працы».

Аляксандар МарозаўВіцебская вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international