Бяроза: пададзены заяўкі на пікеты ў гістарычна-важныя для Беларусі даты

2015 2015-07-10T12:17:48+0300 2015-07-10T12:17:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suverenitet-deklaracija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы падалі ў райвыканкам заявы на правядзенне двух пікетаў: 27 ліпеня -- у гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці і 25 жніўня, калі Дэкларацыі быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. Пікеты замоўлены на цэнтральным стадыёне – дазволеным уладамі месцы з 18 да 19 гадзін з удзелам 10 чалавек.

Ніякіх іншых мэтаў у сваіх заяўках праваабаронцы не ўказвалі, але не моцна спадзяюцца на станоўчае рашэнне бярозаўскіх чыноўнікаў, якія на працягу многіх гадоў па розных прычынах адмаўлялі ім, а таксама іншым грамадска-палітычным актывістам у праве на правядзенне мірных сходаў і выказванне сваіх меркаванняў.

Нагадаем, што на дадзены момант бярозаўскія праваабаронцы абскарджваюць у Брэсцкім абласным судзе судовым адмову Бярозаўскага райвыканкама ў правядзенні пікета 25 сакавіка, якую суд першай інстанцыі прызнаў законнай. Бярозаўскія чыноўнікі ў салідарнасці з палітвязнямі пабачылі “распальванне нацыянальнай варожасці”, з чым пагадзіўся і суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international