viasna on patreon

Бярозаўскія чыноўнікі ў салідарнасці з палітвязнямі зноў пабачылі “распальванне нацыянальнай варожасці”

2015 2015-06-01T23:21:35+0300 2015-06-01T23:24:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biar-akc-palit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты зноў пазбаўлены магчымасці публічна агучыць сваю нязгоду наконт падатку на беспрацоўных і наяўнасці палітвязняў у краіне. Пікет з адпаведнымі мэтамі, які яны планавалі правесці 28 чэрвеня, не дазволены. Адмову падпісаў намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама Яўген Тарасюк, распараджэнне аб забароне – старшыня райвыканкама Юрый Наркевіч.

Прычына адмовы: “у адным з пунктаў мэты пікету ўтрымліваецца распальванне нацыянальнай варожасці альбо розні”.

Гэтая прычына ўжо стала штампам у бярозаўскіх чыноўнікаў. Па такой ж падставе быў забаронены пікет 25 сакавіка, і справа, ініцыяваная заяўнікамі, зараз знаходзіцца ў судзе Бярозаўскага раёна. Брэсцкі аблвыканкам, у сваю чаргу, падтрымаў тую забарону, але выказаў меркаванне, што пікет забаронены слушна, паколькі “Грамадзяне М. Статкевіч, І. Аляневіч, М. Дзядок, Я. Васьковіч, А. Пракапенка і Ю. Рубцоў, якія ў Вашай заяве аб правядзенні масавага мерапрыемства ад 9 сакавіка 2015 г. названы “палітвязнямі”, асуджаны па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Сярод іх такія злачынствы, як арганізацыя масавых беспарадкаў, хуліганства, здзейсненае групай асоб, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, абраза суддзі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства