ЕФЖ выступіла з заявай у абарону беларускіх фрылансераў

2015 2015-06-04T12:56:18+0300 2015-06-04T12:57:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/efj-baj-logo.jpg

2 чэрвеня дэлегаты Штогадовага сходу Еўрапейскай федэрацыі журналістаў адзінагалосна падтрымалі заяву ў абарону беларускіх фрылансераў.

ЕФЖ выказала салідарнасць з журналістамі-фрылансерамі Беларусі і падтрымку ГА «БАЖ» у змаганні за роўнасць правоў усіх журналістаў.

Арганізацыя заклікала беларускія ўлады неадкладна спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, і адмовіцца ад практыкі прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Акрамя таго, ЕФЖ заклікала інстытуцыі Савета Еўропы, АБСЕ і Еўрапейскага Саюза звярнуць увагу на парушэнні свабоды слова ў Беларусі, звязаныя з дзейнасцю журналістаў-фрылансераў, і зрабіць крокі для выпраўлення сітуацыі.

Заяву (поўны тэкст даступны ў PDF пад матэрыялам) прадставілі дэлегатам дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы і сябра Рады ГА “БАЖ”, каардынатар кампаніі “За фрыланс” Андрусь Клікуноў.

Спадарыня Рамашэўская рэкамендавала заяву да прыняцця ад імя Кіруючага камітэта ЕФЖ, сябрам якога яна з'яўляецца. У сваёй прамове яна распавяла пра апошнія суды над фрыланс-журналістамі Вольгай Чайчыц і Сяргеем Краўчуком. Прамоўца падкрэсліла, што беларускія ўлады груба парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян Беларусі на свабодны збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international