На інтэрнэт-сайце газеты “Вечерний Могилёв» з’явіўся чарговы гомафобскі артыкул

2015 2015-06-02T11:11:46+0300 2015-06-02T11:11:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vechernij-mogilev.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 траўня інтэрнэт-сайт газеты “Вечерний Могилёв» размясціў артыкул Андрэя Сакалова “РАКОВАЯ ОПУХОЛЬ СОВРЕМЕННОГО ОБЩЕСТВА”, у якім аўтар у абразлівай форме выказаўся пра прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў.

У прыватнасці, Андрэй Сакалоў напісаў пра тое, што “И если приверженцы сексуальных извращений не больные люди, то глубоко порочные, что еще хуже. И мы не имеем права относиться к этому явлению терпимо, так как за этот грех Господь уже наказывал целые народы и сейчас наказывает. Не от политиков проливается в ряде мест кровь. А спорить с Богом, дискуссировать с Ним… Он даже ангелов не пощадил, которые шли против Его воли, превратив их в демонов”.

Артыкул на інтэрнэт-сайце “Вечернего Могилёва” з’явіўся ў якасці працягу шэрагу ранейшых артыкулаў у газеце, “в которых шла речь о таком аморальном явлении в нашем обществе, как гомосексуализм, трансвестицизм” і якія, па словах аўтара, выклікалі вельмі шмат водгукаў.

Таксама аўтар звяртае ўвагу на тое, што “Также редакция обратила внимание: когда появлялись отзывы в поддержку традиционных семейных ценностей с осуждением всяких там «розовых и голубых», владельцы сайтов их удаляли. Встает вопрос: в чьих руках находятся белорусские интернет-ресурсы”?

Нагадаем, што напрыканцы 2014 года газета “Вечерний Могилёв» вызначылася тым, што надрукавала хамскі і абразлівы артыкул у адносінах чалавека, які зрабіў аперацыю па змене полу. Прыватную інфармацыю пра гэтага чалавека газеце “Вечерний Могилёв» прадаставіў суддзя суда Магілёўскага раёна Станіслаў Леўчанка, які раней працаваў у газеце юрыстам і з’яўляецца сынам галоўнага рэдактара газеты Надзеі Леўчанка.

Рашэннем старшыні Магілёўскага абласнога суда суддзя Магілёўскага раённага суда Станіслаў Леўчанка быў падвергнуты дысцыплінарнаму спагнанню ў выглядзе вымовы за парушэнне заканадаўства, якое рэгламентуе распаўсюд і прадастаўленне інфармацыі па справах, якія знаходзяцца ў вытворчасці суда.

Спасылка: http://www.vecherniy-mogilev.by/?page=article&articleID=704

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international